Рэзэкнэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Рэзекнэ)
Горад
Рэзэкнэ
лат.: Rēzekne
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1773
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Розіттэн, Рэжыца
Плошча
17,48 км²
Вышыня цэнтра
158,2 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
35 467 чалавек (2009)
Шчыльнасць
2 034,78 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+371) 646
Паштовы індэкс
LV-4600
Паштовыя індэксы
LV-46(01-06)
Афіцыйны сайт
rezekne.lv
(лат.)(руск.)(англ.)
Рэзэкнэ на карце Латвіі
Рэзэкнэ (Латвія)
Рэзэкнэ
Рэзэкнэ (Латвія)
Рэзэкнэ

Рэ́зэкнэ (лат.: Rēzekne, латг.: Rēzne, бел.: Рэжыца) — горад у Латвіі. Да 1917 і ў 1944—1945 г. афіцыйная назва Рэжыца. «Сэрца Латгаліі», пабудаваны на сямі пагорках. Знаходзіцца на ўсходзе Латвіі, за 238 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі. Адзін з самых буйных транспартных вузлоў ў Латвіі, а таксама эканамічны, культурны і адукацыйны цэнтр краіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад узнік на месцы латгальскага ўмацавання IX—XIII стагоддзяў пасля яго зруйнавання Лівонскім Ордэнам. Рыцары Ордэна пабудавалі новы замак, ад якога да цяперашняга часу засталіся толькі рэшткі. Упершыню Рэзэкнэ згадваецца ў 1285 годзе пад назвай Rositten (Розітэн).

У 1582 годзе, згодна з Ям-Запольскім мірам, які быў падпісаны ў выніку Лівонскай вайны, Рэзэкнэ апынуўся ў складзе Рэчы Паспалітай. У XVII стагоддзі горад атрымаў Магдэбургскае права.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Рэжыца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, спярша ў Пскоўскай губерні, з 1776 у Полацкай губерні, а з 1802 — у Віцебскай губерні. У 1772 годзе стала цэнтрам павета і ў 1773 годзе яна атрымала статус горада.

У пачатку XX стагоддзя ў Рэжыцы развіваецца прамысловасць, горад расце. У 1914 годзе колькасць насельніцтва склала 23 тысячы чалавек. У 1917 годзе горад прымае Першы з’езд латышоў і латгалаў. З атрыманнем Латвіяй незалежнасці, Рэзэкнэ стаў цэнтрам латгальскай культуры.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 2016 год насельніцтва Рэзэкнэ складала 31 216 чалавек.

Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 2018 год нацыянальны склад жыхароў Рэзэкнэ выглядаў наступным чынам[1]:

  • Латышы (у т.л. латгальцы) — 13 820 чалавек
  • Рускія — 13 609 чалавек
  • Палякі — 690 чалавек
  • Яўрэі — 470 чалавек
  • Беларусы — 455 чалавек
  • Украінцы — 381 чалавек

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Руіны замка

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]