Рэчыца
Горад
Рэчыца Плошча Кастрычніка
| ||||||||||||||||||||||||||||
Рэ́чыца[2] (афіц. транс.: Rečyca) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтр Рэчыцкага раёна, порт на р. Дняпро. За 50 км ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Калінкавічы, вузел аўтамабільных дарог на Гомель, Калінкавічы, Светлагорск, Жлобін, Лоеў, Хойнікі. Насельніцтва 66 009 чалавек (2017)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Горад з'явіўся на землях дрыгавіцкага засялення, на шляху з вараг у грэкі. Упершыню згадваецца пад 1213 г. у Густынскім летапісе. 1-ы Наўгародскі летапіс ў 1214 г. Рэчыцу называе «чарнігаўскім» горадам, што быў разгромлены наўгародскім князем Мсціславам Мсціславічам Удатным. Назва паходзіць ад р. Рэчыцы — старажытнага прытоку Дняпра. Паводле падання Рэчыцкая Васкрасенская царква была пабудавана ў 1079 г. У XII—XIII стст. горад ужо меў умацаванні.
У ХIV ст. пры Гедзіміне Рэчыца ўвайшла ў склад ВКЛ. У 1392—1430 гг. належала вялікаму князю Вітаўту, які пабудаваў Рэчыцкі замак. У 1511 г., паводле прывілея Жыгімонта I Старога, Рэчыца атрымала частковае магдэбургскае права, а ў 1561 г. - поўнае (пацверджана ў 1596 г.). У 1566 г. быў утвораны Рэчыцкі павет і Рэчыца стала павятовым горадам.
Рэчыцу 1603 года апісвае Джон Сміт, будучы губернатар адной з англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы. Паводле яго, Рэчыца — горад размешчаны на правым крутым беразе Дняпра, на самым беразе стаяў замак, які займаў тэрыторыю аднаго гектара, меў пяць вежаў у форме шматгранніку, якія былі пакрыты стрэшкамі-шатрамі. Замак злучаўся з горадам пад'ёмным мостам. Па-за замкам знаходзілася гандлёвая плошча, будынкі магістрату, дамы больш заможных гараджан, гасцінны двор. Рынак у Рэчыцы на той час быў вельмі багаты, з бліжэйшых вёсак прывозілі жыта, пшаніцу, мёд, воск, гародніну, мясныя і малочныя вырабы, з замежжа — розныя крамныя рэчы, турэцкую бакалею. Прадаваліся на рынку мясцовыя вырабы з жалеза.
У 1634 менскі ваявода Аляксандр Слушка, які раней быў старастам рэчыцкім, заснаваў у Рэчыцы Дамініканскі кляштар і касцёл Святой Тройцы. Кляштар меў невялікую бібліятэку ў 270 тамоў, быў скасаваны ў 1832 годзе, а драўляны касцёл згарэў у 1862. Найбольшую шкоду гораду прынеслі часы Казацкай вайны і вайны Расіі з Рэччу Паслалітай (1648—1667). Рэчыца і Рэчыцкі замак быў разбураны казакамі І. Залатарэнкі, пасля гэтага горад паступова заняпаў.
З 1793 у складзе Расіі, цэнтр павета. На пач. 19 ст. у горадзе 316 драўляных дамоў, 2 драўляныя праваслаўныя царквы, каталіцкі кляштар і сінагога. Асноўнымі заняткамі мяшчан былі земляробства, рыбалоўства, рамесніцтва і сплаў лесу. У 1886 праз Рэчыцу прайшлі Палескія чыгункі, у 1890-я адчыненая прыстань. У 1908–1910 гг. дзейнічала запалкавая фабрыка «Днепр». У 1908 г. мела лакамабіль, працавала 79 рабочых. У 1910 г. выраблена 787 тыс. скрынак запалак.
6-9 мая 1920 горад з рукаў бальшавікоў адбіла польскае войска — Палеская Група пад кіраўніцтвам ген. Уладзіслава Сікорскага, аднак ужо ў чэрвені 1920 горад наноў занялі бальшавікі[3] У 1920-я дзейнічала падпольнае «таварыства альтруістаў» (адзін з найбольш вядомых дзеячаў Аўген Калубовіч). У 1919—1926 у Гомельскай губерніі РСФСР, з 1926 у БССР, цэнтр раёна, у 1926—1927 — акругі. У 1957 годзе адкрыты Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- XIX стагоддзе: пачатак стагоддзя — 1 770 чал. (83% мяшчане)
- XXI стагоддзе: 2006 — 65,4 тыс. чал.; 2009 — 64 731 чал. (перапіс)[4]; 2016 — 66 172 чал.[5]; 2017 — 66 009 чал.[1]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
У 1964 годзе ў ваколіцах Рэчыцы была знойдзена нафта, што паклала пачатак развіццю нафтаздабыўнай прамысловасці ў Беларусі. У 1998 годзе была здабыта 100-мільённая тона нафты. Дзеля перапрацоўкі нафтавага газу быў пабудаваны Беларускі газаперапрацоўчы завод. На тэрыторыі Рэчыцкага раёна дзейнічаюць 15 з 21 структурнага аддзялення РУП ПА «Беларуснафта». У Рэчыцы прадпрыемствы нафтаздабываючай і газаперапрацоўчай, ААТ «Рэчыцкі метызны завод», хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініцы: «Рытм», ААТ «Рэчыцадрэў» і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Санаторый-прафілакторый ААТ «Рэчыцадрэў».
Культура[правіць | правіць зыходнік]
- Рэчыцкі краязнаўчы музей — знаходзіцца ў маляўнічым месцы ў цэнтры горада, непадалёк ад гістарычнага гарадзішча і помнікаў архітэктуры канца 19-га стагоддзя—пачатку 20-га. 1 верасня 2006 г. для наведвальнікаў адкрыты аддзелы «Этнаграфія», які складаецца з 3-х залаў: «Народныя промыслы і рамёствы», «Хата беларускага селяніна», «Ткацтва» і аддзел «Рэчыца на рубяжы XIX—XX стагоддзяў», адкрыта зала, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне.
- Карцінная галерэя.
- У цэнтры горада знаходзіцца кінатэатр «Беларусь».
- Летняя канцэртная пляцоўка з амфітэатрам на беразе ракі Дняпро.
- Парк культуры і адпачынку «Перамога»
Гасцініцы[правіць | правіць зыходнік]
- Гасцінічны комплекс «Рэчыцалюкс».
- Гасцініца «Рытм».
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Шэраговая забудова XIX—1-й паловы XX стст.
- Успенскі сабор (1842), вул. Савецкая, 29 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000672
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1903), вул. Савецкая, 31 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000673
- Свята-Пакроўская царква (1970—1980-я гг.)
- Капліца Святой Еўфрасінні Полацкай (1995)
- Гарадзішча старажытнага горада (X — XIV стагоддзі) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000674
- Будынак (канец ХІХ — пачатак XX стагоддзя), вул. Набярэжная, 11 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000666
- Будынак паштова-тэлеграфнай канторы (канец ХІХ стагоддзя), вул. Савецкая, 34 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000667
- Будынак (1939), вул. Савецкая, 56 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000668
- Помнік Доўнар-Запольскаму
- Брацкія могілкі (1943—1944), вул. Савецкая, у скверы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000671
- Брацкая магіла (1941—1944), вул. Луначарскага —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000664
- Брацкая магіла (1941—1944), вул. Сыдзько —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000665
- Брацкая магіла (1919), вул. Савецкая —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000669
- Брацкая магіла (1941—1944), вул. Савецкая, у парку —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000670
На гарадскіх землях, якія ў мінулым былі заняты дамініканскім манастыром, цяпер размешчаны парк. Разам з цэнтральным скверам, азелянёным замчышчам — былой крэпасцю з рэшткамі валоў і прыбярэжнай паласой — яны ствараюць жывапісную зону адпачынку. Традыцыйныя рысы планіроўкі цэнтра горада, «абапіраючагася» на раку Днепр, замацаваны сучаснай горадабудаўнічай практыкай.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Ізраіль Рыгоравіч Герман (1910—1974) — музыкальны педагог, цымбаліст. Заслужаны настаўнік БССР (1955)
- М. В. Доўнар-Запольскі (1867—1934) — беларускі гісторык, фалькларыст і этнограф
- Яфім Захаравіч Капелян (1912—1975) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР
- Васіль Васілевіч Кірыенка — беларускі велагоншчык
- Леанід Цімафеевіч Крушаў (1931—1995) — вучоны ў галіне лесагадоўлі, доктар біялагічных навук, прафесар
- Эдуард Баляслававіч Нордман (1922—2006) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі
- Уладзімір Шатон (1929—2009) — беларускі мовазнавец, педагог і перакладчык, лацініст
- Яўген Канстанцінавіч Іванешка (1936—2013) — беларускі мастак і графік
- Анжэла Пятроўна Атрошчанка (нар. 1970) — беларуская спартсменка (лёгкая атлетыка, сямібор’е)
- Мордух Насонавіч Ліўшыц (1918—1998) — беларускі архітэктар
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Lech Wyszczelski: Operacja na Mozyrz i Kalenkowicze. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 313. ISBN 978-83-11-11934-5.
- ↑ (руск.) Вынікі перапісу насельніцтва 2009 года па Рэчыцкім раёне
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэчыца
Геаграфічныя звесткі па тэме Рэчыца на OpenStreetMap
- (руск.) Афіцыйны сайт горада Рэчыца
- Афіцыйны сайт горада Рэчыца
- (руск.) Схема руху грамадскага транспарту
- (руск.) Рэчыца на тапаграфічнай карце
- (руск.) Рэчыцкі замак. Сярэдзіна 17 стагоддзя
|
|