Салантай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Салантай)
Горад
Салантай
літ.: Salantai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1565
Горад з
Плошча
  • 3,3 км²
Вышыня цэнтра
66 м
Тып клімату
Насельніцтва
  • 1 251 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 445
Паштовыя індэксы
LT-97035
Салантай на карце Літвы
Салантай (Літва)
Салантай

Салантай (літ.: Salantai, традыцыйная беларуская назва — Сала́нты) — горад у заходняй Літве, уваходзіць у склад Крацінгскага раёна Клайпедскага павета, аддалены ад Крацінгі на 31 км. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Колькасць насельніцтва складае 1,9 тыс. чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя гістарычныя згадкі пра Саланты адносяцца да 1565 года. Гарадскія правы Саланты атрымалі ў 1746 годзе. З часоў уваходжання мястэчка ў склад Вялікага Княства Літоўскага (уваходзілі ў склад Жмудскага княства), Саланты былі буйным яўрэйскім цэнтрам. У 1765 годзе ў кагале Салантаў і яго парафіях налічвалася 279 яўрэяў. Пасля далучэння да Расійскай імперыі горад стаў мястэчкам Цельшаўскага павета Ковенскай губерні. Па рэвізіі 1847 года Салантаўская яўрэйская абшчына налічвала 999 чалавек. Згодна з перапісам 1897 года з 2 499 жыхароў горада 1 106 былі яўрэямі[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка насельніцтва Салантая
Год 1833 1897 1970 1979 1989 2001 2005 2010
жыхароў 1 294 2 449 1 835 2 086 2 431 1 942 1 887 1 767

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. http://jewage.org/wiki/ru/Profile:Salantai JewAge — сайт пра яўрэяў і іх нашчадкаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]