Салвадор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Сальвадор)
Горад
Салвадор
Salvador (Bahia)
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1549
Плошча
706,799 км²
Вышыня цэнтра
8 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2 892 625 чалавек (2007)
Шчыльнасць
3840,0 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
71
Паштовыя індэксы
40000-000
Афіцыйны сайт
salvador.ba.gov.br (парт.)
Салвадор на карце Бразіліі
Салвадор (Бразілія)
Салвадор
Салвадор (Бразілія)
Салвадор

Салвадо́р[1] (парт.: Salvador — Збавіцель; поўная назва — Сан-Салвадор-да-Баія-ды-Тодус-ус-Сантус, парт.: São Salvador da Baía de Todos os Santos — Святы Збавіцель Заліва Усіх Святых) — трэці па памерах горад Бразіліі (пасля Сан-Паўлу і Рыа-дэ-Жанэйра), сталіца штата Баія. Горад да 1763 года быў сталіцай Бразіліі. Паводле даных перапісу 2010 года ў Салвадоры пражывала 2 676 606 чалавек[2]

Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Салвадор. Таксама ўваходзіць у аднайменныя мезарэгіён і эканоміка-статыстычны мікрарэгіён.

Горад размяшчаецца на двух узроўнях. «Ніжні горад» знаходзіцца на ўзроўні мора, з’яўляючыся гандлёвым цэнтрам Салвадора. У «Верхнім горадзе» размешчаны ўрадавыя ўстановы, пабудаваныя ў каланіяльным стылі, музеі, цэрквы і сучасныя помнікі архітэктуры. З Верхняга горада ў ніжні можна спусціцца, скарыстаўшыся ўнікальным відам гарадскога транспарту — пад’ёмнікам Ласерда.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бухта Усіх Святых, на берагах якой размешчаны горад, была ўпершыню наведана белымі ў 1500 годзе (экспедыцыя пад камандаваннем Педру Кабрала, якая паклала пачатак асваенню партугальцамі Паўднёвай Амерыкі). На наступны год картаграфаванне бухты здзейсніў іншы партугальскі даследчык — Гашпар ды Лемуш. Тым не менш, першая высадка на бераг была дзейснена толькі праз тры дзесяцігоддзі, ў 1531 годзе партугайльскай экспедыцый Мартына Афонсу ды Созы.

Горад заснаваны 29 сакавіка 1549 года партугальскімі пасяленцамі пад камандаваннем Тамэ ды Соза, першага прызначанага каралём губернатара каланіяльнай Бразіліі, і быў абвешчаны сталіцай партугальскіх уладанняў у Паўднёвай Амерыцы. У 1552 годзе ў Салвадоры быў заснаваны першая партугальская каталіцкая дыяцэзія па той бок Атлантычнага акіяна (Салвадор дагэтуль з’яўляецца сталіцай бразільскага каталіцтва). Наяўнасць зручнага порта і спрыяльныя ўмовы для гадоўлі цукровага трыснягу ў наваколлях хутка зрабілі горад цэнтрам эканамічнай актыўнасці вялізнага рэгіёна на паўночным усходзе кантынента. Аснову эканомікі Салвадора складаў марскі гандаль — экспарт цукару і імпарт рабоў.

Росквіт горада прыцягнуў увагу дзяржаў, якія супернічалі з Партугаліяй, і ў маі 1624 года Салвадор быў захоплены галандцамі пад камандаваннем адмірала Піта Хайна. Зрэшты, ужо ў маі 1625 года аб’яднаныя сілы партугальцаў і іспанцаў адбілі горад назад. У далейшым Салвадор служыў асноўнай базай для партугальцаў у барацьбе з Галандскай Бразіліяй.

Перанос сталіцы Бразіліі ў Рыа-дэ-Жанэйра, які адбыўся ў 1763 годзе, нанёс моцны ўдар па Салвадоры, пагрузіўшы яго ў стагнацыю на наступныя 150 гадоў. Працэс індустрыялізацыі краіны таксама ў значнай меры абмінуў горад. Толькі ў пачатку 1990-х гадах у Салвадоры былі разгорнуты шматлікія праекты па прывядзенні ў парадак гістарычнага цэнтра і прыцягненні турыстаў.

Геаграфія і клімат[правіць | правіць зыходнік]

Салвадор размешчаны на паўвостраве паміж Бухтай Усіх Святых і Атлантычным акіянам. Клімат горада экватарыяльны, гарачы і вільготны на працягу ўсяго года. Вецер з Атлантыкі змякчае задуху ў параўнанні з унутранымі абласцямі штата.

Клімат Салвадора
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 37 37 37 37 32 32 35 33 32 35 35 37 37
Сярэдні максімум, °C 30 30 30 30 29 28 27 27 28 28 29 30 29
Сярэдні мінімум, °C 23 24 24 23 23 22 21 21 22 22 23 23 23
Абсалютны мінімум, °C 20 18 17 15 12 12 17 16 16 17 18 17 12
Норма ападкаў, мм 110,9 121,2 144,6 321,6 324,8 251,4 203,6 135,9 112,2 122,2 118,5 132 2 098,9
Крыніца: Weatherbase, World Meteorological Organization

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле даных перапісу 2010 года ў Салвадоры пражывала 2 676 606 чалавек[2], што ставіць яго на трэцяе месца ў Бразіліі пасля Сан-Паўлу і Рыа-дэ-Жанэйра.

Багатыя жылыя раёны

Расавы склад насельніцтва:

Трохі больш за палову салвадорцаў з’яўляюцца каталікамі, каля 1/5 — пратэстантамі, астатнія пераважна атэісты.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

На працягу ўсёй гісторыі Бразіліі Салвадор адыгрывае важную эканамічную ролю. Дзякуючы свайму размяшчэнню на паўночна-ўсходнім узбярэжжы краіны, горад служыў важным цэнтрам у Партугальскай імперыі ўсёй каланіяльнай эпохі, ён меў цесныя гандлёвыя сувязі з Партугаліяй і партугальскімі калоніямі ў Афрыцы і Азіі[3].

У наш час Салвадор — буйны марскі порт, праз які ідзе на вываз какава, кава, тытунь, цукар, каштоўная драўніна. Горад з’яўляецца важным вузлом чыгунак і аўтадарог, маецца аэрапорт. Развіты хімічная, харчасмакавая, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, дрэваапрацоўчая прамысловасць. У прамысловых прыгарадах — нафтаперапрацоўчая, нафтахімічная, машынабудаўнічая прамысловасць, чорная металургія.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 309
рус.англ.фр.
Гістарычны цэнтр

У горадзе маюцца мастацкі і іншыя музей, шматлікія архітэктурныя помнікі 16-18 стст: палацы, саборы, кляштары і інш. Гістарычны цэнтр Салвадора ўключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]