Перайсці да зместу

Светы-Юр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Светы-Юр)
Горад
Светы-Юр
славацк.: Svätý Jur
48°15′07″ пн. ш. 17°12′56″ у. д.HGЯO
Краіна
Край Браціслаўскі край
Раён Раён Пезінак
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1209
Плошча 39.874 км²
Вышыня цэнтра 180 м
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 6 010 чал. (31 снежня 2024)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 02
Паштовы індэкс 900 21
Аўтамабільны код PK
svatyjur.sk
Паказаць/схаваць карты
Светы-Юр (Славакія)
Светы-Юр
Светы-Юр

Све́ты-Юр (славацк.: Svätý Jur, венг.: Szentgyörgy) — невялікае вінаробчае мястэчка на паўночным усходзе ад Браціславы. Назва азначае «Святы Юр’я». За савецкім часам з 1960 па 1990 гг. называлася Юр пры Браціславе (славацк.: Jur pri Bratislave).

Светы-Юр знаходзіцца ля падножжа Малых Карпатаў у раёне Пезінак Браціслаўскага края ў паўднёва-ўсходняй Славакіі. Ваколіцы мястэчка адметныя сваімі кліматычнымі ўмовамі. Тут знаходзіцца ўнікальная прыродная рэзервацыя Шур  (славацк.) — найвялікшая ў сярэдняй Еўропе спадчынніца разложыстых балотаў, якія ў мінулым займалі тэрыторыю паміж сучаснымі Браціславай і Модрай. Тамтэйшы стракаты раслінны і жывёльны свет захаваў рысы трапічнага пралесу, што з’яўляецца каштоўнай знаходкай для батанічных і заалагічных даследаванняў рэгіёна.

Археалагічныя раскопкі на тэрыторыі мястэчка выявілі рэшткі паселішча часоў гальштацкай культуры. У IX стагоддзі на гэтым месцы была збудавана вялікамараўская крэпасць, аднак першыя пісьмовыя згадкі пра мястэчка датуюцца толькі ў 1209 годам. У 1241 годзе Светы-Юр спалілі татары, у 1271 і 1273 чэшскі кароль Пржэмысл Отакар II. Разам з набыццём гарадскіх правоў у 1299 годзе ў Светы-Юр актыўна перасяляецца мноства нямецкіх каланістаў. У 1434 годзе горад спальваюць гусіты. Падчас Венгерскага каралеўства ў 1647 годзе Светы-Юр становіцца вольным каралеўскім мястэчкам. Нягледзячы на збудаваныя ў 16031664 мураваныя ўмацаванні, у 1663 годзе Светы-Юр захопліваюць асманскія туркі, якія знішчылі старадаўні замак XIII стагоддзя Белы камень  (славацк.).

У XVIII-XIX стагоддзях і ў XX стагоддзі насельніцтва мястэчка было збольшага нямецкім, але ўсе немцы былі вымушаны пакінуць Светы-Юр пасля Другой сусветнай вайны.

Першы чыгуначны маршрут у гісторыі края звязаў у 1840 годзе Браціславу менавіта са Светы-Юрам.

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[2]
Год1994200420142024
Колькасць людзей4529479955006010
Розніца +5,96 % +14,60 % +9,27 %
Статыстыка насельніцтва[2]
Год20232024
Колькасць людзей59836010
Розніца+0,45 %

Па стане на 2006 год насельніцтва Светы-Юра складала 5 186 чалавек. Паводле перапісу 2001 года 97,5 % гараджан з’яўляюцца славакамі. Рымска-каталіцкая царква з’яўляецца найпапулярнейшым веравызнаннем (72,5 %), але таксама пражывае вялікі працэнт атэістаў (15,9 %)[3].

Царква Святога Юр’і
Царква Святой Тройцы
  • Найбольш выбітнай мясцовай дастапомнасцю з’яўляецца гатычная фарная царква Святога Юр’і, пабудаваная ў XIII стагоддзі. Распісаны ў 1527 годзе каменны алтар адлюстроўвае плаўны пераход ад готыкі да стылю рэнесанс. Шкляныя вітражы былі спраектаваны Янкам Алексам у 1950 годзе. Драўляная званіца XVII стагоддзя змяшчае звон, адліты ў 1400 годзе. Пасля пажару 1802 года на звоне з’явілася расколіна, але пасля рамонту звон быў пашкоджаны ў другі раз.
  • Лютэранская кірха
  • Кляштар піярыстаў
  • Вялікамараўская крэпасць была пабудавана ў IX ст. і пад канец XIV ст. цалкам занядбана. Захавалася толькі 1693 м крапасных муроў, але іх вышыня не нашмат меншая за арыгінальную.
  • Разваліны крэпасці Белы Камень.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
Панарама мястэчка Светы-Юр

Зноскі

  1. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr]Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
  2. а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
  3. Municipal Statistics from the Statistical Office of the Slovak republic Архівавана 16 лістапада 2007.
  4. Трус Мікола. Памятнае гасцяванне ў славацкім мястэчку Светы-Юр // Роднае слова. — Мн: 2008. — № 1. — С. 36—38. — ISBN 0234-1360.