Горад Скідзель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Скідзель
Skidel Church of sacred New martyrs and confessors of Belarus.JPG
Новая царква Cвятых Новапакутнікаў і вызнаўцаў зямлі беларускай
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Горад з
Насельніцтва
10 592 чалавекі[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1529
Паштовы індэкс
231761
Аўтамабільны код
4
Горад Скідзель (Беларусь)
Горад Скідзель
Горад Скідзель (Гродзенская вобласць)
Горад Скідзель

Скі́дзель (афіц. транс.: Skidzieĺ) — горад раённага падпарадкавання ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на р. Скідзелька. У 30 км да паўднёвага ўсходу ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі Гродна-Масты, на аўтадарозе Гродна—Ліда. Насельніцтва 10 592 чал. (2016)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 16 ст. вялікакняскі двор у Гарадзенскім павеце ВКЛ. З 1588 — каралеўскі двор Гарадзенскага стараства Троцкага ваяводства. Паводле прывілея 1644 караля Уладзіслава Вазы ў Скідзелі праводзіліся 2 кірмаша на год, таргі 2 разы на тыдзень. З 1795 у складзе Расійскай імперыі. У 1885 цэнтр воласці Гродзенскага павета. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі ў Скідзелі лагер смерці, дзе знішчылі 2330 чалавек. З 1962 у Гродзенскім раёне. З 1974 горад.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006 — 10,7 тыс. чал.
  • 2016 — 10 592 чал.[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай (ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», «Гроднахлебапрадукт» і інш.) і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Племптушкарэпрадуктар «Юбілейны». Гасцініца.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Музей беларускага паэта М. Васілька. Касцёл (1990-я), царква (2005).

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]