Субачус

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Субачус)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Субачус
Subačius

Subacius Square.jpg

Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
1 068 чалавек (2010)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
LT-40033
Субачус на карце Літвы
Субачус (Літва)
Субачус

Субачус (літ.: Subačius), традыцыйная беларуская назва — Субо́ч — горад у паўночнай Літве, у Купішкіскім раёне Панявежыскага павета. Колькасць насельніцтва налічвае каля 1,1 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота. Субачус аддалены ад Купішкіса на 14 км. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Даўгаўпілс — Панявежыс, акрамя гэтага з'яўляецца чыгуначнай станцыяй на лініі Радзвілішкіс — Даўгаўпілс. Субачус размешчаны на ўзбярэжжы ракі Субачус.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Субоч узгадваецца ў 1837 годзе як невялікае сельскае паселішча. Пасля таго як праз яго прайшла чыгуначная галіна Радзівілішкі — Дзвінск у 1873 годзе, паселішча пачало хутка развівацца. У пачатку ХХ стагоддзя, Субоч стаў валасным цэнтрам. У 1958 годзе Субачус атрымаў статус горада.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка насельніцтва Субачуса
Год 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 1 395 1 361 1 369 1 180 1 068

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]