Сураж (Бранская вобласць)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Сураж)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Сураж
руск.: Сураж
Герб
Герб
Часовня-усыпальница Искрицкой 2а.jpg
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Горад з
Плошча
  • 10 км²
Вышыня цэнтра
160 м
Насельніцтва
11 741 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
48330
Паштовыя індэксы
243500
Аўтамабільны код
32
Сураж на карце Расіі ±
Сураж (Бранская вобласць) (Расія)
Сураж (Бранская вобласць)
Сураж (Бранская вобласць) (Бранская вобласць)
Сураж (Бранская вобласць)

Сураж (руск.: Сураж) — горад1781 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суражскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва на 2016 год — 11 089 чалавек. Горад размешчаны на рацэ Іпуць (басейн Дняпра), за 177 км у напрамку на паўднёвы захад ад Бранска. Чыгуначная станцыя на лініі Орша — Унеча.


Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Сураж упамінаецца ў ХV ст., калі вялікі князь Казімір аддаў Сураж на рацэ Іпуці свайму дзядзьку князю Міхалу Жыгімонтавічу[1]. У 1454 годзе ён увайшоў у склад утворанага Старадубскага княства як удзел князя Івана Мажайскага.

У 1500 годзе князь старадубскі Сямён Мажайскі разам з уладальнікам Ноўгарад-Северскага княства Шамяцічам перайшлі на бок маскоўскага цара Івана III. У 1518 годзе Старадубскае княства перайшло ў валоданне Васіля III і спыніла сваё існаванне.

У пачатку XVII ст. Сураж вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацвердзіла Дэвулінскае перамір’е 1618 года. Ён увайшоў у склад Старадубскага павета Смаленскага ваяводства. У гэты час упамінаецца як сяло Суражычы.

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Сураж захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Сураж апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1781 годзе ён атрымаў статус павятовага горада Ноўгарад-Северскага намесніцтва. У гэты час ён пачынае называцца Сураж-на-Іпуці. 4 чэрвеня 1782 года расійскія ўлады даравалі гораду герб «куст каноплі ў залатым полі, у знак багацця гэтай расліны, якой жыхары гандлююць». У 1797 годзе Сураж увайшоў у склад Маларасійскай губерні, у назве горада прыбралі пазнаку месца знаходжання («на-Іпуці»), у 1802 годзе — у склад Чарнігаўскай губерні.

У 1846 годзе тутэйшы шляхціч Р. Есімонтаўскі выдаў кнігу «Апісанне Суражскага павета Чарнігаўскай губерні». У гэтай працы ліберальны землеўладальнік шмат піша пра эканамічныя перспектывы роднай старонкі. У этнаграфічным раздзеле кнігі распавядалася пра мясцовых сялян — «ліцвінаў». 11 мая 1865 года з’явіўся праект новага герба Суражу «ў срэбным полі блакітны шыльд з трыма залатымі манетамі, па бардзюры восем блакітных кветак ільну». Аднак, яго так і не зацвердзілі[2]. На 1870 год у горадзе было 318 будынкаў, у тым ліку 3 камяніцы, дзейнічалі царква і 2 малітоўныя дамы, працавалі школа, шпіталь і 42 крамы. На 1897 год — 817 будынкаў, сярод якіх 23 мураваныя, штогод адбываліся 6 кірмашоў, штотыдзень — торг. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, беларусы складалі 67,3 % жыхароў Суражскага павета[3].

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сураж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павета («падраёна») Гомельскага раёна[4]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала горада разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе ён стаў цэнтрам павета Гомельскай губерні19261929 гадах у Бранскай губерні). У 1921 годзе Суражскі павет пераназвалі ў Клінцоўскі. У 1929 годзе Сураж стаў цэнтрам раёна Заходняй вобласці (з 1938 года ў Арлоўскай, з 1944 года ў Бранскай вобласці).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе:
  • 1867 — 4,0 тыс. чал., з іх гандляроў было 70, мяшчан — 3049, сялян — 263, шляхты і разначынцаў — 458;
  • 1870 — 3850 чал., у тым ліку 11 каталікоў і 2743 іўдзеяў[5];
  • 1897 — 4006 (1997 муж. і 2009 жан.), з іх 978 беларусаў (464 муж. і 514 жан.), 559 рускіх (355 муж. і 204 жан.), 33 украінцы (23 муж. і 10 жан.), 25 палякаў (12 муж. і 13 жан.), 2400 яўрэяў (1137 муж. і 1263 жан.)[6]
  • XX стагоддзе:
  • 1939 — 9,0 тыс. чал.;
  • 1959 — 8,5 тыс. чал.;
  • 1975  — 10,3 тыс. чал.;
  • 1991 — 12,6 тыс. чал.;
  • 1993 — 12,8 тыс. чал.[7]
  • XXI стагоддзе:
  • 2002 — 12,0 тыс. чал.;
  • 2008 — 11,7 тыс. чал.;
  • 2016 — 11 089 чал.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Царква Звеставання

У канцы XX ст. у Суражы збудавалі новую царкву Звеставання Багародзіцы.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У Суражы працуюць кардонная фабрыка, швацкая фабрыка «Суражанка», масласыраробчы завод, хлебакамбінат.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Будынак краязнаўчага музея (1893)
  • Будынак педагагічнага каледжу
  • Капліца-пахавальня шляхоцкага роду Іскрыцкіх (1907)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Звеставання Багародзіцы (XIX ст.)
  • Царква Святой Тройцы (XIX ст.)

Асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыгор Есімонтаўскі (1785—1851) — землеўладальнік, шляхціч, этнограф, які вывучаў беларусаў Старадубшчыны

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Катлярчук А. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, № 2, 2001. (Народны нумар)
  2. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 242.
  3. Перепись 1897 года. Суражский уезд, Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
  4. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
  5. Krzywicki J. Suraż // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. S. 596.
  6. Перепись 1897 года. Сураж, Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
  7. Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]