Горад Сыктыўкар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Сыктыўкар
руск.: Сыктывкар
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
SCW01.JPG
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Плошча
152 км²
Вышыня цэнтра
172 м
Насельніцтва
235 845[1] чалавек (2010)
Шчыльнасць
1607 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
8212
Паштовы індэкс
167000
Паштовыя індэксы
167000, 167009, 167011, 167014, 167023, 167002, 167004, 167031
Аўтамабільны код
11, 111
Афіцыйны сайт
Горад Сыктыўкар (Расія)
Горад Сыктыўкар

Сыктыўкар (руск.: Сыктывкар) — горад (з 1780) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рэспублікі Комі. Насельніцтва 247,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1586 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Сысола, у 1515 км на паўночны ўсход ад Масквы.

Сыктыўкар — вялікі прамысловы цэнтр на поўначы Расіі. Горад мае каля 40 буйных прамысловых прадпрыемстваў, адна траціна якіх мае ўсерасійскае значэнне. Асноўнымі вытворцамі з'яўляюцца Сыктыўкарскі ЛВК — першае прадпрыемства цэлюлозна-папяровай прамысловасці ў рэспубліцы і фабрыка нятканых матэрыялаў — першае прадпрыемства тэкстыльнай прамысловасці ў рэспубліцы, Сыктыўкарскі ЛДК — прадпрыемства дрэваапрацоўкі. Прамысловасць горада прадстаўленая больш, чым 10 галінамі. На долю лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прыходзіцца каля 62 % таварнай прадукцыі.

У горадзе шэраг ВНУ і іх філіялаў, самымі буйнымі з якіх з'яўляюцца: Сыктыўкарскі дзяржаўны ўніверсітэт, Комі дзяржаўны педагагічны інстытут, Сыктыўкарскі лясны інстытут, Комі рэспубліканская акадэмія дзяржаўнай службы і кіравання. Ёсць Комі навуковы цэнтр РАН.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Зноскі


KomiFlag.svg Гарады Рэспублікі Комі Flag of Russia.svg
Варкута | Вуктыл | Емва | Інта | Мікунь | Пячора | Саснагорск | Сыктыўкар | Усінск | Ухта