Таруса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Таруса)
Горад
Таруса
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
12 км²
Вышыня цэнтра
140 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
9602[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 48435
Паштовыя індэксы
249100; 248901[2]
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Таруса на карце Расіі ±
Таруса (Расія)
Таруса
Таруса (Калужская вобласць)
Таруса

Таруса — старадаўні рускі горад, адміністрацыйны цэнтр Тарускага раёна Калужскай вобласці.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Таруса ад назвы ракі Таруса, на ўтоку якой у Аку паселішча паўстала. Назва Таруса старабалцкага паходжання.

Корань Tar- лічыцца вельмі архаічным, звязаны з індаеўрапейскім *ter-, *tor- «хуткі, моцны»[3], шырэйшае значэнне «пранікаць, пераадольваць»[4]. З балцкай лексікі гэтае значэнне ў кораня знікла, выціснутае таго ж паходжання tarti «мовіць», ад *tor- «гучны, чутны», які эвалюцыянаваў ад «пранікаць» да «дасягаць голасам»[5].

Найбліжэйшыя гідранімічныя аналагі — латышскія водныя назвы Tara, Tar-upe, літоўская азёрная назва Tarama[6] (пашыральнік -m- як у гідроніме Ner-ema[7]), таксама назва ракі Тара (у басейне дзесенскай Нярусы)[8].

У стараеўрапейскай гідраніміі рачная назва таго ж паходжання Tara вядомая тым, што з дапамогай пашыральніка -nt- ад яе ўтвораны тапонім Tarentum, літаральна — «Тарскі» (месца на Тары)[9][10] (як ад гідроніма Піна ўтварыўся тапонім Пінск, «пінскае месца, месца на Піне»). Такое ж назваўтварэнне з дапамогай гідранімічных пашыральнікаў вядомае і на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі: у ракі Вопі на Падняпроўі — прыток Опісна (*Ap- > *Ap-esn-), у ракі Упа на Павоччы — прытокі Уперта (*Up- > *Up-ert-) і Упская (з назвай-«перакладам»).

У назве Таруса корань Tar- пашыраны пашыральнікам -us-, які таксама ў назве дзесенскай ракі Няруса[11]. Ён жа мяркуецца ў дняпроўскай рачной назве Водса (< *Vad-usa)[12].

Пашыральнік -us- вядомы ў літоўскім словаўтварэнні: kristi «падаць» (< *krit-sti) — kritusys «пылінка, труха» (што падае)[13]. Роднасныя яму пашыральнікі -es-, -is- у назвах тыпу Лучоса (< *Lauk-esa), Барыса (калі назва аўтэнтычная).

Рачная назва Таруса была матываваная хуткаплыннасцю ракі.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны пры ўпадзення ракі Тарусы ў раку Ака, за 36 км ад Серпухава, за 70 км ад Калугі. Дзякуючы свайму унікальна захаванаму абліччу — большасць будынкаў аднапавярховыя, пабудаваныя ў XIX стагоддзі, горад мае статус прыродна-архітэктурнага запаведніка, занесены ў пералік гістарычных гарадоў Расіі. Значны культурны цэнтр Расіі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Численность населения Российской Федерации по городам, поселкам городского типа и районам на 1 января 2010а
  2. Почтовые индексы. Таруса
  3. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 57.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1074—1075.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1088—1089.
  6. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 183.
  7. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 228.
  8. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 210.
  9. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 57.
  10. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 919.
  11. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
  12. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 168.
  13. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 314.