Тврдошын

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Тврдошын)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Тврдошын
Tvrdošín
Герб
Герб
Tvrdošín2-2.jpg
Краіна
Статус
Раённы цэнтр
Край
Раён
Каардынаты
Прыматар
Іван Саско
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Плошча
56,45 км²
Вышыня цэнтра
570 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
9 544 чалавек (2002)
Шчыльнасць
169 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 43
Паштовы індэкс
027 44
Аўтамабільны код
TS
Афіцыйны сайт
tvrdosin.sk (славацк.) 
Тврдошын на карце Славакіі
Тврдошын (Славакія)
Тврдошын

Тврдо́шын (славацк.: Tvrdošín, венг.: Turdossin) — горад у паўночнай Славакіі ля падножжа Ораўскай Магуры. Насельніцтва каля 9 тыс. чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ваколіцы Тврдошына былі заселеныя людзьмі яшчэ ў антычнасці. У мястэчку былі знойдзеныя рэшткі шматлікіх славянскіх паселішчаў IX ст. Ужо ў тых часах па рацэ Орава быў усталяваны гандлёвы шлях з Венгрыі ў Польшчу. Імаверна, што ўжо Андраш II на месцы сучаснага горада заснаваў нешта накшталт венгерскай мытні. З 1111 года даходзяць згадкі пра вёскі Тоарсін і Доардзі, а ў 1183 — пра вёску Тура, якая, верагодна, і з'яўлялася Тврдошынам. У XII ст. Тврдошын меў 100—200 пасяленцаў. Першая пісьмовая згадка пра горад датуецца 1265 годам. Пазней Тврдошын уваходзіў у навакольную тэрыторыю Ораўскага замка. Прывілеем ад 15 ліпеня 1369 года кароль Людовік I Анжуйскі надаў гораду магдэбургскае права. Мястэчка стала цэнтрам рамёстваў, дзе вырабляліся палотны, гаршкі і скураныя вырабы. Палітычныя ўзрушэнні XVI ст. спрычынілі гарадскую мытню да ўпадку. У XVII ст. мястэчка прыйшло ў заняпад у выніку турэцкіх войнаў і антыгабсбургскіх паўстанняў. У XVIII ст. мястэчка было адноўлена і ў 1777 годзе стала нават адміністрацыйным цэнтрам. У 1910 годзе насельніцтва Тврдошына складала 1 600 чалавек, з якіх 1 300 былі славакамі, 200 — венграмі і 100 чалавек — немцамі. У XX ст. Тврдошын стаў найважнейшым цэнтрам рэгіёна Ораўскай Магуры. У 1965 горад вярнуў сабе гарадскія правы, скасаваныя ў 1922 годзе. Цяпер у Тврдошыне працуе малочны, мясны і некаторыя іншыя аб'екты харчовай прамысловасці.

Выбітныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Драўляны гатычны касцёл у Тврдошыне

Драўляны касцёл Усіх Святых[правіць | правіць зыходнік]

Найстарэйшым гарадскім збудаваннем з'яўляецца драўляны гатычны касцёл другой паловы XV ст. з барочным алтаром XVIII ст., які ў 2008 годзе разам з іншымі драўлянымі цэрквамі славацкіх Карпатаў быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Галерэя Марыі Медзьвецкай[правіць | правіць зыходнік]

У Твердоўшчыне размяшчаецца галерэя Марыі Медзьвецкай — карцінная выстаўка мясцовага мастака са знатнай сям'і.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Раён Тврдошын