Трыпалі (Ліван)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Трыпалі, Ліван)
Горад
Трыпалі
طرابلس
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 14 км²
Вышыня цэнтра
222 м
Часавы пояс
Тэлефонны код
06
Афіцыйны сайт
tripoli-lebanon.org (англ.)
Трыпалі на карце Лівана
Трыпалі (Ліван) (Ліван)
Трыпалі (Ліван)
Трыпалі (Ліван) (Ліван)
Трыпалі (Ліван)

Трыпалі (араб. طرابلس Ṭrāblos) — другі па велічыні горад у Ліване.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З часоў фінікійцаў у Трыпалі было шмат назваў. У 14 ст. да н.э. ён згадваецца ў Амарнскіх пісьмёнах як Ахлія ці Вахлія. У таблічцы, прысвечанай захопу Трыпалі асірыйскім царом Ашурнасірпалам II (888—859 да н.э.), горад завецца Махалата ці Махлата, Майза і Кайза. Фінікійцы звычайна звалі Трыпалі Атар. Калі грэкі пасяліліся ў горадзе, яны звычайна называлі яго Трыпаліс.

Заснаваны каля 700 г. да н.э. У старажытныя часы тут быў цэнтр Фінікійскай канфедэрацыі, у якую ўваходзілі Цір, Сідон і Арвад, менавіта таму Трыпалі з грэчаскай перакладаецца як «патройны горад».

Пазней Трыпалі кантраляваўся Селеўкідамі, потым рымлянамі, а прыкладна з 638 года нашай эры — мусульманамі. Трыпалі славіўся сваімі шырокімі апельсінавымі садамі. Падчас квітнення пылок апельсінавых дрэў распаўсюджваў па ўсім горадзе і наваколлям прыемны пах, таму арабы часта завуць Трыпалі словам Аль-Файха, ад дзеяслова «фаха» — «пахнуць».

Абложаны і часткова разбураны падчас Першага крыжовага паходу ў пачатку ХІІ стагоддзя Раймундам Сен-Жылем (графам Тулузы), горад быў адноўлены пазнейшымі крыжакамі і некаторы час квітнеў як рэзідэнцыя лацінскага біскупства і як камерцыйна-адукацыйны цэнтр. У 1289 годзе Трыпалі быў разбураны мамлюкамі, мусульманскай дынастыяй Егіпта і Сірыі, якая кантралявала горад да 1516 года, калі ён перайшоў пад уладу Асманскай імперыі.

Новае паселішча, якое ўзнікла пазней, было пабудавана ўзнікла каля перабудаванага крыжацкага замка і злучана шырокімі праспектамі з партовым раёнам. Доўгі час аспрэчваўся сірыйскімі князямі-супернікамі, быў акупаваны егіпцянамі пад кіраўніцтвам Ібрагіма-пашы ў 1830-я гады і захоплены брытанцамі ў Першую сусветную вайну. Уключаны ў Дзяржаву Вялікі Ліван (Вялікі Ліван) у 1920 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны горад быў акупаваны брытанцамі і свабоднымі французамі, а ў 1946 годзе стаў часткай незалежнай Ліванскай Рэспублікі. У асноўным мусульманскі Трыпалі быў цэнтрам паўстання супраць цэнтральнага ўрада, у якім дамінавалі хрысціяне, у 1958 годзе і зноў у 1975—1976 гадах. У 1982—1983 гадах Трыпалі ненадоўга быў штаб-кватэрай Арганізацыі вызвалення Палесціны (ААП). Сірыйскія салдаты акупавалі горад з 1985 года. Эканоміка горада, якая была сур’ёзна парушана грамадзянскай вайной з 1975 года, пачала аднаўляцца з канца 1980-х гадоў.

Сучасны горад[правіць | правіць зыходнік]

Сёння гэта другі па велічыні горад і порт у Ліване з насельніцтвам каля 500 000 жыхароў. Мусульмане-суніты складаюць 80 % насельніцтва. Горад падзелены на раён порта Эль-Мінья і ўласна горад Трыпалі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Жылы квартал ва ўсходнім Трыпалі

Буйны порт[en] на Міжземным моры. Канцавы пункт нафтаправода з Ірака. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Раней фунцыянавала чыгуначная станцыя[en].

Гандлёвы і прамысловы цэнтр і папулярны пляжны курорт. Важны цэнтрам захоўвання і перапрацоўкі нафты. Іншыя галіны прамысловасці — вытворчасць мыла і баваўняных вырабаў, лоўля губкі, апрацоўка тытуню і садавіны. Прыбярэжная чыгунка, закрытая ў сярэдзіне 1970-х гадоў праз грамадзянскую вайну, звязвала горад з Бейрутам.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]