Тыкоцін
| Горад | |||||
| Тыкоцін | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Tykocin | |||||
|
|||||
| 53°12′00″ пн. ш. 22°47′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Ваяводства | Падляскае | ||||
| Павет | Беластоцкі | ||||
| Гміна | Тыкоцін | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 16-080 | ||||
| TERC | 2002124 | ||||
| Іншае | |||||
| 0043446 | |||||
| umtykocin.pl | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Тыкоцін (польск.: Tykocin) — горад у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства Польшчы, на сутоку Нераслі і Нарава. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Тыкоцін.
Размешчаны за 20 на захад ад Беластока, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Кнышын.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIV—XV стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім заснавана паселішча пры пераправе праз Нараў на шляху з Вільні ў Польшчу[2]. У 1424/25 годзе Тыкоцін атрымаў магдэбургскае права.
Першы ўспамін пра Тыкоцінскі касцёл датуецца 1437 годам. У 1479 годзе Альбрэхт Гаштольд заснаваў у Тыкоціне кляштар бернардзінцаў. З 1513 года ў Падляшскім ваяводстве. У 1522 годзе ў ходзе барацьбы Радзівілаў супраць Гаштольдаў радзівілаўскія войскі спалілі Тыкоцінскі замак. У 1560-х гадах у Тыкоціне збудавалі новы мураваны замак, дзе знаходзіўся дзяржаўны арсенал Рэчы Паспалітай[2].
У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. З 1644 года цэнтр Тыкоцінскага староства. У 1659 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі перадаў Тыкоцін як узнагароду гетману Стэфану Чарнецкаму. У XVIII стагоддзі Тыкоцін знаходзіўся ў валоданні Браніцкіх, якія стварылі тут сваю рэзідэнцыю; гетман Ян Клеменс Браніцкі збудаваў у Тыкоціне касцёл Найсв. Тройцы (1742—1748), шпіталь (1750), кляштар місіянераў (1771), новы кляштар бернардзінцаў (пасля 1771), паставіў помнік С. Чарнецкаму[2].
У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 года — у Расійскай імперыі.
З 1921 года ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў Беларускай ССР. З 1940 года ў Беластоцкім раёне Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Тыкоцін Польшчы.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз Тыкоцін праходзіць аўтамабільная дарога 671, якая крыжуецца каля Яжэва Старэ з дарогай S 8.
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Тыкоцін — турыстычны цэнтр міжнароднага значэння.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гістарычная забудова горада (XVIII — пач. XX стст.)
- Замак у Тыкоціне (XV ст.)
- Касцёл Найсв. Тройцы і кляштар місіянераў (1741—1750)
- Кляштар бернардзінцаў (1771—1790)
- Могілкі яўрэйскія
- Могілкі каталіцкія, капліца
- Помнік Стэфану Чарнецкаму (1762)
- Сінагога Вялікая (1642)
- Сінагога Малая (XVIII ст.)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Краявіды горада
-
Вялікая і малая сінагогі
-
Касцёл Найсв. Тройцы
-
Кляштар місіянераў
-
Малы Рынак
-
Вуліца Залатая
-
Помнік С. Чарнецкаму
-
Мост праз Нараў і касцёл
-
Замак
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702124-0043446?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
- ↑ а б в ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Тыкоцін // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 679. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Tykocin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 695—698.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тыкоцін