Уэлінгтан
| Горад | |
| Уэлінгтан | |
|---|---|
| англ.: Wellington, маары: Te Whanganui-a-Tara | |
| 41°17′20″ пд. ш. 174°46′38″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1839 |
| Вышыня цэнтра | 0 ± 1 м |
| Водныя аб’екты | Праліў Кука |
| Часавы пояс | UTC+12 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 04 |
| Паштовы індэкс | 5010, 5011, 5012, 5013, 5014, 5016, 5018, 5019, 5022, 5024, 5026, 5028, 6011, 6012, 6021, 6022, 6023, 6035 і 6037 |
| wellingtonnz.com | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Уэ́лінгтан, або Ве́лінгтан (англ.: Wellington) — сталіца Новай Зеландыі, другі па колькасці насельніцтва горад краіны, найбуйнейшая сталіца сярод краін Акіяніі і самая паўднёвая сталіца ў свеце[2]. Горад размешчаны ў рэгіёне Уэлінгтан у паўднёвай частцы вострава Паўночны. Маарыйская назва Уэлінгтана — Тэ Фанаўі-а-Тара (маары: Te Whanganui-a-Tara).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Першае брытанскае паселішча Брытанія (Britannia) на месцы Уэлінгтана было заснавана ў 1840 г. у паўночнай частцы заліва Порт-Нікалсан на рацэ Хат. Аднак частыя паводкі вымусілі пазней перанесці цэнтр горада на заходні бераг заліва. Сваю назву ён атрымаў у гонар герцага Уэлінгтана.
У 1865 г. горад стаў галоўным адміністрацыйным цэнтрам Новай Зеландыі. 26 ліпеня 1865 г. тут адбылося першае паседжанне навазеландскага парламента. У гэты час насельніцтва сталіцы складала ўсяго 4900 чал.
Раёны горада
[правіць | правіць зыходнік]Уэлінгтан другі па колькасці жыхароў горад Новай Зеландыі. Ён займае значную тэрыторыю і часцяком завецца самым навазеландскім паселішчам, паколькі мясцовы ўзгорысты рэльеф не спрыяў замацаванню традыцый брытанскай архітэктуры.
Уэлінгтан месціцца на паўвостраве на ўзбярэжжы заліва Порт-Нікалсан, які лічыцца адной з найлепшых натуральных гаваняў свету. Аднак частыя моцныя вятры і рыф Барэт перашкаджаюць суднаходству. У 1968 г. у выніку моцнага шторма ў заліве пацярпеў крушэнне паром «Вахінэ». Значная частка сталічнага цэнтра і аэрапорт Парапароўмі пабудаваны на зямлі, адваяванай у мора. У цэнтры знаходзяцца пераважна дзяржаўныя і дзелавыя будынкі. Прамысловыя прадпрыемствы і раёны для пражывання традыцыйна ўладкоўваюцца на ўсраінах. Галоўнай вуліцай лічыцца Лэмбтан-Кі, на якой знаходзіцца парламент. Ад яе кароткія вулачкі спускаюцца да самой набярэжнай. У цэнтры Уэлінгтана таксама працуе бібліятэка Тэрнбула, вядомая сваёй калекцыяй англійскіх кніг XVII ст. і зборамі арыгінальных дакументаў пра асваенне Антарктыкі і Акіяніі.
Заходні і паўднёвы берагі паўвострава, на якім месціцца Уэлінгтан, рэдка наведваюцца гараджанамі. Тут стромкія ўзвышшы рэзка абрываюцца ў мора, ад якога яны аддзеленыя толькі вузкай паласой друзу. Аднак гэтыя мясціны папулярны сярод паляўнічых і турыстаў. Самі жыхары горада звычайна адпачываюць у месцы Залаты Бераг на поўдні, дзе маюцца пяшчаныя выдмы, тэмпература паветра звычайна некалькі вышэй, чым у цэнтры горада, а на запаведным востраве насупраць калісьці знаходзілася рэзідэнцыя маарыйскага правадыра Тэ Раўпараха.
Лоўэр-Хат — самы буйны прыгарад Уэлінгтана. Гэта буйны індустрыяльны і навуковы цэнтр. Другім прамысловым прыгарадам з’яўляецца Петан. А вось прыгарад Апер-Хат называюць спальным, хаця і ў ім маюцца прамысловыя прадпрыемствы. Жыхары яго ўскраін трымаюць агароды і нават займаюцца авечкагадоўляй.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||
Кіно
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе размяшчаецца оскараносная студыя па эфектах для кіно — Weta Digital.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Subnational population component changes and median age (RC, TA), at 30 June 2018-2023 — Statistics New Zealand. Праверана 29 снежня 2023.
- ↑ New Zealand(недаступная спасылка). CIA. World Factbook. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2019. Праверана 17 лістапада 2008.
- ↑ https://www3.stats.govt.nz/historic_publications/1906-census/1906-results-census/1906-results-census.html#d50e42881
- ↑ https://www3.stats.govt.nz/historic_publications/1911-census/1911-results-census.html?_ga=2.231361687.964541714.1716635955-392304954.1716635954#d50e44892
- ↑ https://www3.stats.govt.nz/historic_publications/1916-census/Report%20on%20Results%20of%20Census%201916/1916-report-results-census%20.html?_ga=2.260966277.964541714.1716635955-392304954.1716635954#idsect2_1_4314
- ↑ http://nzdotstat.stats.govt.nz/wbos/Index.aspx?DataSetCode=TABLECODE7981
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уэлінгтан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уэлінгтан- Афіцыйны сайт Уэлінгтана
- Вэбкамеры Уэлінгтана