Горад Халеб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Халеб (Алепа)
араб. حلب‎‎

Halepvikicizer.JPGAncient Aleppo from Citadel.jpg

Краіна
Мухафаза
Каардынаты
Першае згадванне
2500 год да н.э.
Ранейшыя назвы
Халман, Бероя
Вышыня цэнтра
390 м
Афіцыйная мова
арабская мова|арабская
Насельніцтва
больш 2,4 млн чалавек (2008)
Канфесійны склад
мусульмане, хрысціяне
Часавы пояс
Тэлефонны код
21
Афіцыйны сайт
Мянушкі
Халеб аш-Шахба
Горад Халеб (Сірыя)
Горад Халеб

Ха́леб[1] (араб. حَلَبُ‎‎, арм.: Հալեպ), або Алепа (італ.: Aleppo), антычная Бероя (стар.-грэч.: Βέροια, лац.: Beroea) — найбуйнейшы горад Сірыі і цэнтр аднайменнай самай населенай мухафазы краіны. З насельніцтвам у 2.301 570 жыхароў (2005) Алепа з'яўляецца і адным з самых буйных гарадоў Леванта. На працягу многіх стагоддзяў Алепа быў самым буйным горадам у Вялікай Сірыі і трэцім па велічыні ў Атаманскай імперыі, пасля Канстанцінопаля і Каіра.

Алепа — адзін з самых старажытных пастаянна населеных гарадоў свету, ён быў заселены ўжо, хутчэй за ўсё, да 6 тысячагоддзя да нашай эры. Раскопкі ў Тэль ас-Сауда і Тэль аль-Ансары (поўдзень старой часткі горада) паказваюць, што вобласць была заселеная сама меней у другой палове III тысячагоддзя да нашай эры. Алепа згадваецца ў хецкіх надпісах, у надпісах Мары на Еўфраце, у цэнтральнай Анатоліі, і ў горадзе Эбла, дзе ён апісваецца як адзін з галоўных цэнтраў гандлю і горад ваеннага мастацтва.

Горад мае значнае месца ў гісторыі, бо размешчаны на Вялікім шаўковым шляху, які праходзіў праз Сярэднюю Азію і Месапатамію. Калі ў 1869 быў адкрыты Суэцкі канал, грузы пачалі перавозіць па вадзе і роля Алепа як гандлёвага горада знізілася. Зараз Алепа перажывае адраджэнне і паступова вяртаецца ў цэнтр увагі. Нядаўна горад заваяваў тытул «Сталіца ісламскай культуры 2006».

Размешчаны ў паўночнай частцы Сірыі, паміж Аронтам і Еўфратам, на стэпавай рацэ Куэйкэ (араб. قويق), у паўночна-заходняга падножжа бясплоднага ўзвышша, у шырокай катлавіне, акружанай з усіх бакоў высокімі вапнавымі сценамі, на вышыні 380 м і ў 350 км на паўночны ўсход ад Дамаска.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Напісанне ў адпаведнасці з арт. Халеб. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.