Горад Ханчжоу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ханчжоу
杭州

Hangzhou montage.png

Краіна
Каардынаты
Плошча
16.847 км²
Насельніцтва
3,4 млн. чалавек (2003)
Часавы пояс
Тэлефонны код
571
Паштовы індэкс
310000
Афіцыйны сайт
hangzhou.gov.cn (кіт.) 
Ханчжоу на карце Кітай
Горад Ханчжоу (Кітай)
Горад Ханчжоу

Ханчжоу (кіт. спр. 杭州, піньінь: Hángzhōu; ў 杭州 [ɦaŋ tsei]) — горад субправінцыйнага ўзроўню Кітайскай Народнай Рэспублікі, сталіца правінцыі Чжэцзян.

Ханчжоу размешчаны ў 180 км да паўднёва-захаду ад Шанхая, порт каля шзбярэжжа заліва Ханчжаўвань. Насельніцтва гарадской зоны Ханчжоу складае 1,75 млн чал. Па дадзеных на канец 2003 на тэрыторыі Ханчжоу пражывала 6 400 000 чалавек зарэгістраванага насельніцтва, з іх 3 900 000 — гарадское насельніцтва.

Ханчжоу, раней зваўся Ліньань, у дамангольскую эпоху служыў сталіцай дынастыі Паўднёвая Сун і быў самым населеным горадам тагачаснага свету. І цяпер горад знакаміты сваімі чайнымі плантацыямі і прыроднымі прыгажосцямі, найбольш вядомай з якіх з'яўляецца возера Сіху (西湖 — «Заходняе возера»). Сярод гістарычных помнікаў вылучаецца 30-мятровая пагада Баочу і маўзалей легендарнага Юэ Фэя.