Хацін
| Горад | |||||
| Хацін | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Хотин | |||||
|
|||||
| 48°30′34″ пн. ш. 26°29′31″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | раённы цэнтр | ||||
| Вобласць | Чарнавіцкая | ||||
| Раён | Хатынскі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1002 | ||||
| Першая згадка | VIII стагоддзе | ||||
| Плошча | 20,39 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 5 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 8936 чалавек (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 3731 | ||||
| Паштовы індэкс | 60000 — 60005 | ||||
| Аўтамабільны код | CE / 26 | ||||
| КААТУУ | 7325010100 | ||||
| khotyn.dosvit.org.ua | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Хаці́н[1][2], ці Хаты́н[3] (укр.: Хотин) — горад у Паўднёвай Бесарабіі, на правым беразе Днястра. Раённы цэнтр Чарнавіцкай вобласці Украіны. Насельніцтва — 8,9 тыс. чалавек (2024).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з Х стагоддзя. У X—XI стагоддзях у складзе старажытнай Кіеўскай дзяржавы, у XII стагоддзі — Галіцкага, з 1199 — Галіцка-Валынскага княства. З XIV стагоддзя Хацін у розны час знаходзіўся пад уладай Малдаўскага княства, Генуі, Асманскай імперыі і Рэчы Паспалітай. Згадваецца ў летапісным «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV стагоддзя).
У маі 1600 года пасля таго, як войскі кіраўніка Валахіі і Трансільваніі Міхая Храбрага захапілі Сучава, малдаўскі гаспадар Ерамія Магіла з сям’ёй (дзядзька будучага кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы), з дваром і былым кіраўніком Трансільваніі Жыгімонтам Батары (пляменнікам польскага караля і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, якому Хацінскі замак быў падараваны ва ўласнасць), знайшоў сховішча ў Хацінскай крэпасці, якая ў той час была пад уладай Рэчы Паспалітай.
У 1621 пад Хацінам адбылася Хацінская бітва паміж войскамі Рэчы Паспалітай і Асманскай імперыі. Туркі пацярпелі паражэнне і адмовіліся ад далейшага заваявання зямель Кароны Польскай.
У 1699 годзе паводле Карлавіцкага мірнага дагавора Рэч Паспалітая перадае Хацін Малдаўскаму княству.
У 1713 падчас Паўночнай Вайны Хацінам авалодалі войскі Асманскай імперыі, адабраўшы горад у Малдавіі. Хацін каля ста гадоў заставаўся турэцкім, у ім утрымліваўся магутны гарнізон. Аднак за час руска-турэцкіх войнаў рускія войскі авалодвалі Хацінам чатыры разы — у 1739, 1769, 1788 і 1807.
З 1812 г. адышоў да Расійскай імперыі ў складзе Бесарабскай вобласці (пасля Бесарабскай губерні).
Паводле даных перапісу 1897 года ў горадзе пражывала 18 398 чалавек, яўрэяў — 9 210, рускіх — 4 676, украінцаў — 3 974, палякаў — 427[4].
У 1918 годзе далучаны да Румыніі разам з усёй былой Бесарабскай губерняй (як павятовы цэнтр увайшоў у склад новаўтворанай правінцыі Бесарабія). У студзені 1919 года ўспыхнула антырумынскае Хацінскае паўстанне. 28 чэрвеня 1940 года пасля далучэння Бесарабіі і Паўночнай Букавіны да СССР стаў раённым цэнтрам Украінскай ССР.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
Хацінская крэпасць (XIII—XV стст.), княжацкі палац (XV ст.), капліца (XV ст.). З 2012 года на тэрыторыі крэпасці праходзіць міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі Сярэднявечча Сярэдневяковы Хацін.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Апалінарый Унукоўскі (1848—1909) — магілёўскі архібіскуп
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Энцыклапедыя ВКЛ. Т. 2. С. 715.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — карта Чарнавіцкай вобласці
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Хацін на Вікісховішчы |
- Фотаздымкі Хаціна Архівавана 25 кастрычніка 2011.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. — S. 598.

