Хуст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Хуст)
Хуст
Хуст
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1090
Першая згадка
Плошча
км²
Вышыня цэнтра
164 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
31 812 чалавек (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3142
Паштовы індэкс
90400—90408
Афіцыйны сайт
Хуст на карце Украіны
Хуст (Украіна)
Хуст
Хуст (Украіна)
Хуст

Хуст (укр.: Хуст) (венг.: Huszt, славацк.: Chust, ням.: Chust, руск.: Hust) — горад у Закарпацкай вобласці Украіны. Цэнтр аднайменнага раёна. Знаходзiцца ў Мармарошскай катлавiне, пры зліцці рэк Рыкі і Ціса. Акрамя горада, у склад Хусцкага гарадскога савета ўваходзяць сёла Зарычнэ, Кірэші і Чэрціж. Агульная плошча тэрыторыі ў падпарадкаванні гарсавета — 22 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На ўскраінах горада ўзвышаецца вулканічнага паходжання гара, на якой каля 1090 пачалося будаўніцтва замка-крэпасці (цяпер у руінах). Замак служыў для аховы доступу да саляной капальні ў Салотвіна. У XVI—XVII стст. за Хуст і яго замак часта ваявалі Габсбургі і сяміградскія князі, а таксама на яго нападалі туркі і татары. У 1709 годзе Франц Ракоцы склікаў у Хусце сямiградскi сойм. Замак быў знішчаны бурай і пажарам у 1766 годзе. У Хусце нарадзіўся навуковец І. Арла (1770), у XIX ст. жыў філосаф В. Даўговіч. 21 студзеня 1919 года ў Хусце сабраўся Усенародны Кангрэс венгерскіх русінаў, які стварыў Цэнтральны народны савет і пастанавіў далучыць Закарпацце да Украіны. 10 лістапада 1938 года Хуст стаў сталіцай аўтаномнай Карпата-ўкраінскай дзяржавы, куды эвакуіраваўся ўрад А. Валошына з Ужгарада, і быў сведкам яе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, а ў сакавіку 1939 года — узброенай барацьбы паміж Карпацкай Сеччу і чэшскімі і венгерскімі войскамі. Тут таксама сабраўся Сойм Карпацкай Украіны 15 сакавіка 1939 года. У Хусце ў 1938—1939 гадах быў двор Апостальскага адміністратара Мукачэўскай епархіі, выходзіла штодзённая газета «Новая Свабода» і дзейнічаў тэатр «Новая Сцэна». На замкавай гары пахаваны загінулыя карпацкія сечавікі. Цяпер у Хусце працуюць фетра-фiльцавая і абутковая фабрыкі, мэблевы камбінат, цагляна-чарапічны завод, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сярэднія школы (у 1921—1945 гадах была гімназія), лесатэхнічны тэхнікум, медыцынская і культурна-адукацыйныя школы. У горадзе праводзіцца рэканструкцыя парку адпачынку і цэнтральнай часткі горада. Рэканструяваны сквер на плошчы Багдана Хмяльнiцкага.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Усеўкраінскім перапісам насельніцтва 2001 года, у Хусце налічвалася 31,9 тысячы жыхароў, асноўнымі нацыянальнасцямі з’яўляюцца:

  • украінцы — 28,4 тыс. (89 %)
  • венгры — 1,7 тыс. (5.3 %)
  • рускія — 1,2 тыс. (3.8 %)
  • цыганы — 0,1 тыс. (0.3 %)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Хусцкая Рэфармацкая царква
(былы Елiзавецiнскi касцёл XIII ст., царква-крэпасць)
Каталiцкi касцёл
Праваслаўная Благавешчанская царква Інтэр’ер сiнагогi

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]