Перайсці да зместу

Чавусы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Чавусы)
Горад
Чавусы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 1 471 км²
Вышыня цэнтра
176 м[1]
Насельніцтва
  • 9 817 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
2242
Паштовы індэкс
213206
Аўтамабільны код
6
СААТА
7254501000
Афіцыйны сайт
Чавусы на карце Беларусі ±
Чавусы (Беларусь)
Чавусы
Чавусы (Магілёўская вобласць)
Чавусы

Ча́вусы[3] (трансліт.: Čavusy) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чавускага раёна, на р. Бася. За 41 км ад г. Магілёў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Крычаў, Мсціслаў, Чэрыкаў. Насельніцтва 10 525 чал. (2017)[4].

У варыянце назвы «Чавусы» гук -в- з’яўляецца пазнейшым і ўстаўным, які, згодна з беларускім вымаўленнем, раздзяляе два галосныя, калі другі з іх -у-. Больш аўтэнтычным з’яўляецца варыянт «Чаусы». На гэта паказваюць дзве версіі паходжання назвы, антрапанімічная і гідранімічная.

Згодна з антрапанімічнай версіяй, назва «Чаусы» звязаная з зафіксаванымі на Верхнім Падняпроўі прозвішчамі Чаус, Чаусаў. Тая ж будова і ў падняпроўскіх прозвішчах Браусаў, Брэусаў, Леус, Паус, Рэус. У беларускай антрапаніміі такія прозвішчы пакідаюцца без вытлумачэння[5].

Антрапанімічнага паходжання таксама тапонім Чаусы[ru] каля ўтоку ракі Судасць у Дзясну.

Паўночнасмаленскі тапонім Чаусава, аднак, гідранімічнага паходжання, стаіць на рацэ Чэусаўка. Той жа корань Чэус- у назвах малых ручаін Чэусен (у вярхоўях ракі Угры), Чэусаўская (прыток ракі Клядзейкі каля Серпухава). У гэтых гідронімах корань Čaus- / Čeus- (можа быць з балцкім пашыральнікам -in-) суадносіцца з балцкімі гідронімамі літ. Čiauša, лат. Čauša (ад *Kiauša). Яны звязаныя з літоўскім kiaušinti «павольна ісці», kiausti «знікаць, спыняцца ў росце» і пазначалі павольную плынь[6], далей да індаеўрапейскага *(s)keu-[7].

Існуюць і іншыя версіі. Ад імя «ханскага пасла мурзы Чавуса» прапаноўваў выводзіць назву Чавусаў географ В. Жучкевіч. Ён спасылаўся на мастацкі твор пісьменніка Г. Сянкевіча раман «Агнём і мячом», дзе фігуруе гэты персанаж[8]. Прапаноўвалі таксама выводзіць назву з цыганскай мовы, у якой «чавус» нібыта значыць «намёт»[9]. Аднак па-цыганску «намёт» (палатка, шацёр) — «цэра»[10].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]
Гістарычны герб

Першы пісьмовы ўпамін пра вёску Чавусавічы[11] датуецца 1581. З 1589 яны ўваходзілі ў склад Магілёўскай эканоміі. У 1604 паселішча атрымала статус горада.

12 жніўня 1634 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Чавусам Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі на белым кані Св. Марцін з мячом у руцэ, на плячах чырвоны плашч»[12]. На 1648 тут было 176 дымоў[11].

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) Чавусы апынуліся ў цэнтры ваенных дзеянняў, маскоўскія войскі акупавалі і спустошылі мясціну. З вясны 1656 тут размяшчалася рэзідэнцыя казацкага палкоўніка І. Нячая. Увосень 1660 войскі Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі Чавусы. На 1676 тут было 109 будынкаў.

У часы Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 Чавусы разрабавалі шведскія войскі. На 1737 у горадзе дзейнічалі 3 царквы, меўся мытны пункт, дзясятую частку жыхароў складалі рамеснікі. У 1770-я тут было больш за 420 дамоў, штогод праводзіўся кірмаш[11].

Расійская імперыя

[правіць | правіць зыходнік]
Праект перапланіроўкі Чавусаў 1839 года
Ратуша, чарцёж другой паловы XIX ст.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Чавусы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам павета Магілёўскай, пазней Беларускай губерні. У 1778 расійскія ўлады зацвердзілі план забудовы горада і надалі яму новы герб. З 1789 пачало працаваць 2-класнае павятовае вучылішча. На 1803 у Чавусах быў 461 будынак, дзейнічалі касцёл пры кляштары кармелітаў і 4 царквы. На 1825 — 569 дамоў, 5 цэркваў, 30 крам, штогод праводзіліся 2 кірмашы. На 1829 — 584 дамы, дзейнічалі касцёл, 4 царквы, 6 сінагог. У 1839 працавала палатняная мануфактура. На 1840 — 4 мураваныя і 808 драўляных дамоў, працавалі 26 крам і 23 карчмы, штогод праводзіліся 2 кірмашы.

У 1860 у Чавусах было 676 двароў, дзейнічалі 4 царквы, 2 сінагогі і 7 іўдзейскіх малітоўных дамоў, працавалі бальніца, 2-класнае павятовае і прыходскае вучылішча, 73 крамы, аптэка. 12 жніўня 1881 пачала працаваць тэлеграфная станцыя. У 1901 адкрылася 3-класнае гарадское вучылішча, на 1904 — працавала 41 прамысловае і 41 рамеснае прадпрыемствы, бальніца на 24 ложкі, друкарня, бібліятэка-чытальня, штогод праводзілася чатыры кірмашы.

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чавусы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Чавусы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёна Магілёўскай вобласці. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да чэрвеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

13 чэрвеня 2002 года ў склад Чавус уключана вёска Забалацце[13].

3 студзеня 2005 адбылося афіцыйнае зацверджанне герба Чавусаў[14]. З невядомых прычын улады выбралі пазнейшы расійскі, а не гістарычны герб часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Прадпрыемствы харчовай, будматэрыялаў, першаснай апрацоўкі лёну прамысловасці. Гасцініца[24].

  • ААТ «Чавускі масларобна-сыраробны завод»
  • ПУП «Чавускі камбінат кааператыўнай прамысловасці»
  • ААТ «Чавускі завод жалезабетонных вырабаў»
  • РУВП «Чавускі льнозавод»

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей.

У Чавусах працуюць 2 сярэднія, спартыўная базавая школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў.

У Чавусах налічваецца 94 вуліцы і 49 завулкаў. Рака і аўтамагістраль Магілёў — Чэрыкаў падзяляюць сучасны горад на 4 планіровачныя раёны. У забудове пераважаюць дамы сядзібнага тыпу, таксама ўтварыўся мікрараён з 2—5-павярховымі пабудовамі.

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. С. 62, 249, 304, 358, 441.
  6. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 293—294.
  7. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 951—953.
  8. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 399.
  9. Невядомыя Чавусы (артыкул Яўгена Зубовіча) // Чаусы.by. Информационный портал. https://chausy.by/svedeniya-chausy/istoriya/nevyadomyya-chavusy
  10. Цыганско-русский и русско-цыганский словарь (кэлдэрарский диалект): 5300 слов/ Под ред. Л. Н. Черенкова. Москва, 1990. С. 209.
  11. а б в г Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 735. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  12. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 251.
  13. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 июня 2002 г. № 18-4 Об изменении границ Путьковского, Прудковского, Благовичского сельсоветов Чаусского района Могилевской области и включении деревни Заболотье в черту города Чаусы Могилевской области
  14. Геральдика на Чаусский районный исполнительный комитет
  15. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. С. 237.
  16. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. С. 238.
  17. Sulimierski F. Czausy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 776.
  18. Опыт описания Могилевской губернии. В 3-х кн. Кн. 2. / Под ред. А. С. Дембовецкого. — Могилев на Днепре, 1884.
  19. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. С. 239.
  20. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  21. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 203.
  22. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. С. 235.
  23. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  24. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
  25. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 307.
  26. Лашкевіч К. Якіх сусветных знакамітасцей варта запрасіць на гістарычную радзіму ў Беларусь // «TUT.BY», 15 мая 2009.
  27. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 487. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  28. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — С. 12.