Шаля
| Населены пункт | |||||
| Шаля | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| славацк.: Šaľa | |||||
|
|||||
| 48°09′01″ пн. ш. 17°52′39″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | Раённы цэнтр | ||||
| Край | Нітранскі край | ||||
| Раён | Раён Шаля | ||||
| Кіраўнік | Марцін Альфёльдзі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1002 | ||||
| Першая згадка | 1002 | ||||
| Населены пункт з | 1252 | ||||
| Плошча | 44,967 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 118 м | ||||
| Водныя аб’екты | Ваг | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 24 256 чалавек (2006) | ||||
| Шчыльнасць | 539 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +421-31 | ||||
| Паштовы індэкс | 927 01 | ||||
| Аўтамабільны код | SA | ||||
|
|
|||||
| sala.sk | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Шаля (славацк.: Šaľa, ням.: Schelle, венг.: Vágsellye) — горад у паўднёва-заходняй Славакіі на рацэ Ваг.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на Дунайскай нізіне з абодвух бакоў ракі Ваг прыкладна за 65 км ад Браціславы і за 30 км ад Нове-Замкаў. Шаля знаходзіцца ў цёплай кліматычнай зоне[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад упершыню згадваецца ў 1002 годзе. У 1252 Шалю спалілі татары, у гэтым ж годзе кароль Бела IV надаў Шалі гарадскія правы.
XVI—XVII стагоддзі прайшлі пад знакам пастаяннай вайны з туркамі. У XVII стагоддзі тут будуецца крэпасць. У XVIII стагоддзі Шаля пачынае развівацца дзякуючы сваёму порту Веча. Чыгунка, пракладзеная ў 1850 паміж Венай і Будапештам паскорыла развіццё гораду. У 1918 годзе стаў часткай Чэхаславакіі, за выняткам перыяду 1938—1945 гадоў, калі горад уваходзіў у склад Венгрыі.
Цяпер Шаля — раённы цэнтр Нітранскага края.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | 1994 | 2004 | 2014 | 2024 |
|---|---|---|---|---|
| Колькасць людзей | 25 284 | 24 506 | 22 938 | 19 934 |
| Розніца | −3,07 % | −6,39 % | −13,09 % |
| Год | 2023 | 2024 |
|---|---|---|
| Колькасць людзей | 20 239 | 19 934 |
| Розніца | −1,50 % |
Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 24 564 чалавек. Нацыянальны склад: 79,72 % — славакі, 17,88 % — венгры, 0,48 % — чэхі і 0,40 % — цыганы[3].
Рэлігійны склад: 66,63 % — рыма-каталікі, 23,62 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 4,00 % — лютэране[3].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Св. Маргіты
- Замак сям’і Турзо
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Mesto Šaľa Архівавана 23 ліпеня 2011.
- ↑ а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
- ↑ а б Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (16 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2007. Праверана 27 кастрычніка 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шаля- Афіцыйны сайт
- Карта Шалі