Шартр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Шартр)
Горад
Шартр
фр.: Chartres
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
16,85 км²
Вышыня цэнтра
142 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
40361 чалавек (1999)
Шчыльнасць
2395 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
237
Паштовы індэкс
28000
Афіцыйны сайт
Шартр на карце Францыі
Шартр (Францыя)
Шартр
Шартр (Францыя)
Шартр

Шартр (фр.: Chartres) — горад у Францыі, на рацэ Эр, прэфектура (сталіца) дэпартамента Эр і Луар. Размешчаны за 96 км ад Парыжа ў цэнтральнай Францыі.

Насельніцтва 40,4 тыс. жыхароў (1999), з прыгарадамі — 87 800 жыхароў. Машынабудаванне, хімічная, харчовая прамысловасць; вытворчасць мастацкага шкла, гатовага адзення. Вышэйшая музычная школа. Музей вытанчаных мастацтваў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва горада паходзіць ад імя ягоных першых жыхароў — карнутаў. Да рымскага заваявання ён быў адным з рэлігійных цэнтраў Галіі. У IX стагоддзі неаднаразова падвяргаўся нападам вікінгаў. У Сярэднявеччы тытул графа Шартрскага насілі кіраўнікі Шампані. У 1286 годзе быў выкуплены ў каралеўскі дамен. Тытул герцага Шартрскага належаў розным сваякам французскіх каралёў пачынаючы з прынцэсы Рэнэ. У 1594 годзе ў Шартры каранаваўся першы кароль дынастыі БурбонаўГенрых IV.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Шартрскі сабор

На пагорку, над старой часткай горада, уздымаецца знакаміты гатычны сабор Нотр-дам, які быў выбудаваны ў рэкордныя тэрміны з 1194 па 1220 гады і валодае багатым скульптурным убраннем. Сабор Шартрскай Маці Божай прыцягвае паломнікаў і турыстаў з усёй краіны, а яго вежы параць над горадам і над навакольнай далінай Бос.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sandre