Э (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Э)
Горад
Э
фр.: Eu
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Акруга
Каардынаты
Мэр
Мары Франсуаза Гуэ
Плошча
17,93 км²
Вышыня цэнтра
17 м
Насельніцтва
8081 чалавек (1999)
Шчыльнасць
450 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
76260
Код INSEE
76255
Афіцыйны сайт
ville-eu.fr (фр.)
Э на карце Францыі
Э (горад) (Францыя)
Э (горад)

Э (фр.: Eu) — старадаўні горад у паўночнай Францыі, на ўсходзе Верхняй Нармандыі, ля мяжы з Пікардыяй. З’яўляецца цэнтрам аднайменнага кантона дэпартамента Прыморская Сена. Насельніцтва — 8 081 чал. (па даных перапісу 1999 г.).

Горад Э размешчаны на беразе ракі Брэсль, у чатырох кіламетрах на поўдзень ад месца яе ўпадзення ў Ла-Манш і прыморскага горада Ле-Трэпо.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва горада паходзіць ад ракі, на берагах якой ён ляжыць: у старажытнасці рака Брэсль называлася У (фр.: Ou), што пазней ператварылася ў Э (фр.: Eu).

У Сярэднявечча горад быў цэнтрам аднайменнага графства, якое ўваходзіла ў склад герцагства Нармандыя. Яно было створана ў 996 годзе герцагам Рычардам I для свайго незаконнанароджанага сына Готфрыда дэ Брыёна. Графства Э стваралася як памежная марка, якая бараніла Нармандскае герцагства з усходу. У 1050 або ў 1052 годзе ў царкве замка Э адбылося вяселле Вільгельма Заваёўніка і яго жонкі Мацільды Фландрскай. Гэтая царква — адзіная пабудова сярэднявечнага замка, якая захавалася да цяперашняга часу. У 1180 годзе ў Э захварэў і памёр Лоўрэнс О’Тул, архібіскуп дублінскі і папскі легат. У 1225 годзе ён быў кананізаваны каталіцкай царквой і стаў святым-заступнікам горада. Частка яго мошчаў захоўваецца ў галоўнай гарадской царкве Сен-Ларан. У XII стагоддзі Рычард Львінае Сэрца, які як герцаг Нармандыі быў сюзэрэнам графаў д’Э, пабудаваў гарадскія сцены. У 1202 годзе крэпасць была захоплена французскім каралём Філіпам Аўгустам, а графы д’Э перайшлі пад уладу Францыі.

У 1416 годзе крэпасць была зноў захоплена англічанамі ў перыяд уварвання Генрыха V у Нармандыю. У 1430 годзе ў горадзе правяла ноч паланёная Жанна д’Арк, якую перавозілі ў Руан. Праз 20 гадоў, у 1450 годзе англійскія войскі былі выгнаныя з Нармандыі. Па спыненні лініі Артуа ў 1472 годзе графства Э ўспадкавала Клевэ-Неверская дынастыя, што вывела гэту тэрыторыю з-пад падпарадкавання караля Францыі і прывяло да ўваходжання ў склад Бургундскай дзяржавы. Але пасля смерці герцага Карла Смелага ў 1477 годзе кароль Францыі Людовік XI захапіў Э і шэраг іншых бургундскіх ленаў і ўключыў графства ў склад каралеўскага дамена.

У 1588 годзе тытул графа д’Э перайшоў у валоданне герцагаў дэ Гіз, у той час найбольш уплывовага арыстакратычнага роду Францыі. Пазней гэты тытул і права на графства неаднаразова прадаваліся, апошняя графіня д’Э была маці французскага караля Луі-Філіпа Арлеанскага. У XVI стагоддзі ў цэнтры горада быў пабудаваны палац Гізаў, які ў XIX стагоддзі стаў выкарыстоўвацца як летняя рэзідэнцыя Луі-Філіпа. У 1843 годзе ў палацы спынялася каралева Вікторыя падчас свайго візіту ў Францыю. Гэта была першая асабістая сустрэча англійскага і французскага манархаў з 1520 года.

Пераназванне[правіць | правіць зыходнік]

Для зручнасці турыстаў улады Э плануюць перайменаваць горад. Справа ў тым, што пошукавыя сістэмы ў інтэрнэце дрэнна знаходзяць інфармацыю пра гэты горад, замест гэтага яны выдаюць спасылкі на парталы Еўрапейскага саюза (.eu), а таксама на старонкі пра граматыку французскай мовы (дзе eu з’яўляецца дзеепрыметнікам прошлага часу ад дзеяслова avoir — «мець»). Разглядаецца магчымасць правядзення рэферэндуму сярод гараджан наконт перайменавання[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Allen, Peter. French town of Eu to change name because of Google searches (англ.). The Telegraph (25 лютага 2009). Праверана 12 снежня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]