Экбатана

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Экбатана)
Перайсці да: рух, знайсці

Экбата́на (грэч.: Ἐκβάτανα, Ἀγβάτανα, арам.: Hagmatana) — два гарады ў Мідыі: галоўны горад Мідыі-Атрапатэны (на поўначы) і сталіца Вялікай Мідыі (на поўдні).

Залаты рытон часоў Ахеменідаў, знойдзены ў Экбатане. Нацыянальны музей Ірана

Паўночная Экбатана  — сталіца Кіра, акружаная сям'ю сценамі, якія ўзвышаліся адна над адной зубцамі, пафарбаванымі ў белы, чорны, пурпурны, блакітны, чырвоны, сярэбраны і залаты колеры (адпаведна пяці планетам, месяцу і сонцу). У Авесце яна апісваецца, як умацаваны і населены горад. Герадот прыпісвае заснаванне Экбатаны Дэёку; у кнізе Юдзіф ёсць апісанне Экбатаны і яе сцен, нібы пабудаваных Арфаксадам. Пра гэты ж горад, як мяркуюць, гаворыцца ў кнізе Тавіта. Разваліны паўночнай Экбатаны знаходзяцца ў мясцовасці Такці-Салейман, дзе можна распазнаць авальную агароджу з квадратных каменных пліт, канічны ўзгорак, басейн з пітнай вадой. Горад існаваў да XIII стагоддзя; заняпад яго быў выкліканы нашэсцем манголаў (гл. Rawlinson, «Journal of the geogr. Society» (X).

Паўднёвая Экбатана, цяпер Хамадан, стала галоўным горадам Вялікай Мідыі пры Дарыі I і летняй рэзідэнцыяй персідскіх цароў (Страбон XI, XIII; Ксенафонт, Анаб., III, V; Дыядор. II, XIII), якія жылі ў цудоўным палацы, нібы пабудаваным (паводле грэкаў) Семірамідай. Аляксандр Вялікі заняў яе пасля бітвы пры Арбелах і знайшоў тут казну Дарыя III. Пазней яна была пад уладай Селеўкідаў. Палібій дае такое апісанне Экбатаны: «Царскі палац меў 7 стадый у акружнасці; у палаца была цытадэль, але горад не меў сцен». Багацце і пышнасць Экбатаны і палаца, разрабаваных Аляксандрам Вялікім, а потым пры Антыгоне і Селеўку Ніканоры, дае Палібію падставу называць Экбатану першым горадам і гаварыць, што ён зручны для пісьменнікаў, якія любяць цуды, але не для праўдзівых гісторыкаў. У палацы ўсе драўляныя часткі былі з кедра і кіпарыса; бэлькі, столі і калоны былі абіты сярэбранымі і залатымі пласцінкамі; дахавыя дошкі былі з чыстага срэбра. У так званым храме Эны былі калоны, аздобленыя золатам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]