Эльчэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Эльчэ)
Горад
Эльчэ
Elche
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Плошча
326,07 км²
Вышыня
86 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
230822 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
966 y 965
Паштовыя індэксы
03200-03299
Афіцыйны сайт
elche.es (ісп.)
Эльчэ на карце Іспаніі
Эльчэ (Іспанія)
Эльчэ

Эльчэ (ісп.: Elche) — горад на паўднёвым усходзе Іспаніі, размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Валенсія, у правінцыі Алікантэ. Паводле дадзеных перапісу 2008 года Эльчэ мае насельніцтва ў 228,3 тысяч жыхароў[2], займаючы, такім чынам, трэці радок самых густанаселеных гарадоў супольнасці пасля Валенсіі і Алікантэ, а таксама ўваходзіць у спіс 20 найбуйнейшых іспанскіх гарадоў.

Частка муніцыпалітэта з'яўляецца прыбярэжнай, але галоўная частка гораду размяшчаецца ў каля 11 км ад Міжземнага мора. Невялікі ручай Віналопа працякае праз горад, падзяляючы яго на дзве часткі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ла Алькудыя знаходзіцца ў 10 км ад месца размяшчэння сучаснага горада і з'яўляецца непасрэдным папярэднікам Эльчэ. Гэты горад быў заселены грэкамі, а затым заняты карфагенянамі і рымлянамі. Грэчаскія каланісты стварылі тут сваю калонію, назваўшы яе Гэліке каля 600 года да н.э. Рымляне называлі горад Ілісі (па-іспанску: Ilici) і надалі яму статус калоніі, пасля кароткага візантыйскага валадарства, готы занялі горад і ўсталявалі ў ім біскупскі пасад.

Эльчэ страціў сваё значэнне ў перыяд маўрытанскай акупацыі. Арагонскі кароль Хаймэ II узяў горад у XIII стагоддзі падчас Рэканкісты. Горад рос на працягу XVIII стагоддзя і стаў гуляць больш важную ролю ў XIX стагоддзі з прыходам сюды чыгункі і буму прамысловага развіцця.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе маецца футбольны клуб «Эльчэ».

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]