Перайсці да зместу

Эль-Аюн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Эль-Аюн)
Горад
Эль-Аюн
العيون
27°09′ пн. ш. 13°12′ з. д.HGЯO
Краіна  Заходняя Сахара
Рэгіён [[|]]
Раён [[|]]
Кіраўнік Moulay Hamdi Ould Errachid[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1938
Першая згадка 10 стагоддзе
Вышыня цэнтра 72 м
Часавы пояс UTC+0
Насельніцтва
Насельніцтва 194 668 чалавек (2009)
Афіцыйная мова арабская
laayoune.ma (ар.)
Паказаць/схаваць карты
Эль-Аюн (Заходняя Сахара)
Эль-Аюн
Эль-Аюн

Эль-Аюн (араб. العيون‎) — неафіцыйная сталіца Заходняй Сахары, былой іспанскай калоніі, якая цяпер знаходзіцца пад кантролем Марока. Насельніцтва налічвае каля 190 тыс. чалавек. Горад заснаваны ў Х стагоддзі. Росквіт гораду прыйшоўся на ХІХ стагоддзе, калі пачалася іспанская каланізацыя.

Горад размешчаны на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, у аазісе на беразе ўэда (падземнай ракі) Хамра. Рэльеф мясцовасці раўнінны, сустракаюцца дзюны. Клімат трапічны, сухі, узлагоджаны блізкасцю акіяна. Ападкі не значныя. Расліннасць прадстаўлена фінікавымі пальмамі, фігавымі дрэвамі і акацыямі. Узбярэжныя воды Атлантычнага акіяна багатыя на рыбныя рэсурсы.

Насельніцтва горада налічвае каля 190 тыс. чалавек і складае палову насельніцтва Заходняй Сахары. 95 % насельніцтва — сахраві. Асноўнай мовай з’яўляецца арабская, але ўжываецца і яе дыялект — хасанія. Асноўная рэлігія — іслам.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі