Эль-Джадзіда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Эль-Джадзіда)
Горад
Эль-Джадзіда
араб. الجديدة‎‎
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 7,5 га
Насельніцтва
  • 194 934 чал. (2014)[1][2]
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Эль-Джадзіда на карце Марока
Эль-Джадзіда (Марока)
Эль-Джадзіда
Эль-Джадзіда (Марока)
Эль-Джадзіда

Эль-Джадзіда (​​араб. الجديدة, фр. El Jadida) — партовы горад на атлантычным узбярэжжы Марока, сталіца аднайменнай правінцыі краіны. Старая партугальская крэпасць у горадзе з’яўляецца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя горада[правіць | правіць зыходнік]

Горад быў заснаваны партугальцамі у 1502 годзе, калі для абароны ад маўраў была пабудавана крэпасць Мазаган. Пад гэтай назвай і быў вядомы горад да 1769 года, калі ён быў захоплены і разбураны султанам Махамедам бен Абдалай.

У 1825 годзе арабы зноў адбудавалі горад, даўшы яму арабскую назву «Эль-Джадзіда», якую можна перакласці на беларускую мову як «новы». Аднак пасля пераходу Марока пад пратэктарат Францыі, калі горад пачаў хутка развівацца, яму было вернута старая назва. І толькі з атрыманнем краінай незалежнасці назва «Эль-Джадзіда» стала афіцыйнай.

У 2004 годзе ў горадзе пражывала 144 000 чалавек. Пляжы Эль-Джадзіды служаць месцам адпачынку як для жыхароў Марока, так і для замежных турыстаў.

Зноскі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1058
рус.англ.фр.