Перайсці да зместу

Янгон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Янгон)
Населены пункт
Янгон
ရန်ကုန်
16°48′ пн. ш. 96°09′ у. д.HGЯO
Краіна  М’янма
Мэр Хла М'ін
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1028
Плошча 576 км²
Вышыня цэнтра 15 м
Часавы пояс UTC+6:30
Насельніцтва
Насельніцтва 5 998 000 чалавек (2010)
Шчыльнасць 7774 чал./км²
Агламерацыя 5 990 318
Нацыянальны склад бірманцы, чын, араканцы, моны, карэны, кітайцы, індусы, англа-бірманцы
Канфесійны склад будызм, хрысціянства, індуізм, іслам
Афіцыйная мова Бірманская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 1, 80, 99
Паштовы індэкс 11181

yangoncity.com.mm
Паказаць/схаваць карты
Янгон (М'янма)
Янгон
Янгон

Янго́н (раней Рангу́н, бірм.: ရန်ကုန်, jàɴɡòʊɴ MLCTS: Rangun) — горад у М’янме, былая сталіца краіны (да 2025 года).

Насельніцтва: 6 млн чалавек (2007).

Горад быў заснаваны на месцы монскага паселішча Дагон, узнікненне якога датуецца каля 500 г. н. э. Гэта была невялікая рыбацкая вёска вакол пагады Шведагон. У 1753 годзе кароль Алаўнпая заняў Ніжнюю Бірму і пераназваў горад у Горад Рангун, што азначае канец варожасці. Горад перажыў вялікі пажар у 1841 годзе і разбурэнні ў 1852 годзе падчас другой англа-бірманскай вайны.

Янгон быў сталіцай М’янмы да 6 лістапада 2005 года, калі рэзідэнцыя ўрада перанесена ў Найп’да.

Касмічны здымак наваколляў Янгона

Янгон размешчаны ў Ніжняй М’янме ў зліцця рэк Янгон і Бага прыкладна ў 30 км ад заліва Мартабан.

Клімат Янгона паводле класіфікацыі кліматаў Кёпена — трапічны мусонны[1]. З мая па кастрычнік доўжыцца сезон дажджоў, у які выпадае большая частка гадавой нормы ападкаў; у сухі сезон (з лістапада па красавік) колькасць ападкаў мінімальна. У сухі сезон надвор’е спякотнае: сярэдні максімум дасягае +37 °C у красавіку, сярэдні мінімум пры гэтым +24,3 °C.

Клімат Янгона
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 37,8 38,3 39,4 41,1 40,6 36,7 33,9 33,9 34,4 35,0 35,0 35,6 41,1
Сярэдні максімум, °C 32,2 34,5 36,0 37,0 33,4 30,2 29,7 29,6 30,4 31,5 32,0 31,5 32,3
Сярэдняя тэмпература, °C 25,1 26,9 28,8 30,7 29,2 27,4 26,9 26,9 27,3 27,9 27,2 25,3 27,5
Сярэдні мінімум, °C 17,9 19,3 21,6 24,3 25,0 24,5 24,1 24,1 24,2 24,2 22,4 19,0 22,6
Абсалютны мінімум, °C 12,8 13,3 16,1 20,0 20,6 21,7 21,1 20,0 22,2 21,7 16,1 12,8 12,8
Норма ападкаў, мм 5 2 7 15 303 547 559 602 368 206 60 7 2 681
Крыніца: World Meteorological Organisation [1]
Год Колькасць
2013 5 209 541
2015 7 360 703 [2]
2016 5 430 000 [3]
2022 6 874 000 [3]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя ўраджэнцы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Peel, M. C. and Finlayson, B. L. and McMahon, T. A. (2007). Updated world map of the Koppen–Geiger climate classification (PDF). Hydrol. Earth Syst. Sci. 11: 1633–1644. doi:10.5194/hess-11-1633-2007. ISSN 1027-5606.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  2. https://drive.google.com/file/d/0B067GBtstE5TeUlIVjRjSjVzWlk/view
  3. а б http://www.demographia.com/db-worldua.pdf