Горан Іванішавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горан Іванішавіч
Тэніс
Фота
 
Дата нараджэння: 13 верасня 1971(1971-09-13) (46 гадоў)
Месца нараджэння: Спліт, Харватыя
Грамадзянства: Сцяг Харватыі Харватыя
Рост: 193
Вядучая рука: левая (двухручны бэкхэнд)
Прафесійная кар'ера: 1988–2004
Прызавыя грошы: $19,878,007
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п): 599–333 (64.27%)
Тытулы: 22
Найвышэйшы рэйтынг: 2 (4 ліпеня 1994)
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі: чвэрцьфінал (1989, 1994, 1997)
Адкрыты чэмпіянат Францыі: чвэрцьфінал (1990, 1992, 1994)
Уімблдан: перамога (2001)
Адкрыты чэмпіянат ЗША: паўфінал (1996)
Іншыя турніры
Фінал ATP: паўфінал (1992, 1993, 1996)
Кубак Вялікага Шлема: перамога (1995)
Алімпійскія гульні: Bronze medal.svg Бронзавы медаль (1992)
Парны разрад
Вынікі (в/п): 263–226 (53.78%)
Тытулы: 9
Найвышэйшы рэйтынг: 20 (6 студзеня 1992)
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі: 1/16 фіналу (1990, 1994)
Адкрыты чэмпіянат Францыі: фінал (1990, 1999)
Уімблдан: 1/8 фіналу (1989, 1993)
Адкрыты чэмпіянат ЗША: чвэрцьфінал (1997)
Іншыя турніры
Алімпійскія гульні: Bronze medal.svg Бронзавы медаль (1992)
Камандныя турніры
Кубак Дэвіса: перамога (2005)
Кубак Хопмана: перамога (1996)
Завяршыў выступы

Горан Іванішавіч (харв.: Goran Ivanišević; 13 верасня 1971) — былы прафесійны харвацкі тэнісіст. Пераможца Уімблдана 2001 года. Член зборнай Харватыі, якая атрымала перамогу на Кубку Дэвіса 2005 года. Уладальнік двух бронзавых медалёў Алімпійскіх гульняў 1992 годаадзіночным і парным разрадах з Горанам Прпічам). У 1994 годзе займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу, якое стала найвышэйшым у яго кар'еры.

Пачаў прафесійную кар'еру ў 1988 годзе ў 16-гадовым узросце. За 16 гадоў выступаў выйграў 22 турніры ATP у адзіночным разрадзе і 9 — у парным, стаўшы самым паспяховым харвацкім тэнісістам у гісторыі. Апроч перамогі на Уімблдане ў 2001 годзе, тры разы гуляў у фіналах гэтага турніру (1992, 1994 і 1998) і два разы ў паўфіналах (1990 і 1995), а таксама ў паўфінале адкрытага чэмпіянату ЗША ў 1996 годзе. Абвясціў аб завяршэнні сваёй кар'еры пасля паразы ў трэцім крузе Уімблдана 2004 года. Пасля завяршэння кар'еры час ад часу выступаў у ветэранскім туры чэмпіёнаў ATP (англ.: ATP Champions Tour).

Застаецца адным з самых вядомых і папулярных харвацкіх спартсменаў у свеце. Гэтаму паспрыялі і яго часам нетрадыцыйныя паводзіны на прэс-канферэнцыях і шматлікіх мерапрыемствах за межамі тэніса, напрыклад удзел у таварыскім матчы футбольнай зборнай Харватыі з нагоды завяршэння кар'еры капітана зборнай Званіміра Бобана ў 2002 годзе. У 1992 годзе атрымаў дзяржаўную спартыўную ўзнагароду імя Франьі Бучара і пяць разоў станавіўся спартсменам года ў Харватыі па версіі папулярнай газеты «Sportske novosti».

Фіналы турніраў[правіць | правіць зыходнік]

Адзіночны разрад (22–27)[правіць | правіць зыходнік]

Легенда
Турніры Вялікага Шлема (1–3)
Кубак Мастэрс (0–0)
Кубак Вялікага Шлема (1–1)
Серыя Мастэрс ATP (2–5)
ATP Championship Series (7–5)
Сусветная серыя ATP (11–13)
Тытулы паводле пакрыццяў
Хард (3–8)
Трава (2–4)
Грунт (3–6)
Дыван (14–9)
Вынік ПДВ Дата Турнір Пакрыццё Апанент у фінале Лік
Параза 1 22 мая 1989 Фларэнцыя, Італія Грунт Сцяг Аргенціны Гарасія дэ ла Пенья 4–6, 3–6
Параза 2 14 мая 1990 Умаг, Югаславія Грунт Сцяг Югаславіі Горан Прпіч 3–6, 6–4, 4–6
Перамога 1 16 ліпеня 1990 Штутгарт (o), Заходняя Германія Грунт Сцяг Аргенціны Гільерма Перэз Ралдан 6–7(2–7), 6–1, 6–4, 7–6(7–5)
Параза 3 20 жніўня 1990 Лонг-Айленд, ЗША Хард Сцяг Швецыі Стэфан Эдберг 6–7(3–7), 3–6
Параза 4 10 верасня 1990 Бардо, Францыя Грунт Сцяг Францыі Гі Фаржэ 4–6, 3–6
Параза 5 24 верасня 1990 Базель, Швейцарыя Дыван (пам.[фт 1]) Сцяг ЗША Джон Макінрой 7–6(7–4), 6–4, 6–7(3–7), 3–6, 4–6
Перамога 2 17 чэрвеня 1991 Манчэстэр, Вялікабрытанія Трава Сцяг ЗША Піт Сампрас 6–4, 6–4
Параза 6 12 жніўня 1991 Нью-Хэвэн, ЗША Хард Сцяг Чэхіі Петр Корда 4–6, 2–6
Перамога 3 30 снежня 1991 Адэлаіда, Аўстралія Хард Сцяг Швецыі Крысціян Бергстром 1–6, 7–6(7–5), 6–4
Параза 7 3 лютага 1992 Мілан, Італія Дыван (пам) Сцяг Італіі Амар Кампрэзэ 6–3, 3–6, 4–6
Перамога 4 17 лютага 1992 Штутгарт (пам), Германія Дыван (пам) Сцяг Швецыі Стэфан Эдберг 6–7(5–7), 6–3, 6–4, 6–4
Параза 8 22 чэрвеня 1992 Уімблдан, Лондан Трава Сцяг ЗША Андрэ Агасі 7–6(10–8), 4–6, 4–6, 6–1, 4–6
Перамога 5 5 кастрычніка 1992 Сідней (пам), Аўстралія Хард (пам) Сцяг Швецыі Стэфан Эдберг 6–4, 6–2, 6–4
Перамога 6 26 кастрычніка 1992 Стакгольм, Швецыя Дыван (пам) Сцяг Францыі Гі Фаржэ 7–6(7–2), 4–6, 7–6(7–5), 6–2
Параза 9 4 студзеня 1993 Доха, Катар Хард Сцяг Германіі Барыс Бэкер 6–7(4–7), 6–4, 5–7
Параза 10 10 мая 1993 Рым, Італія Грунт Сцяг ЗША Джым Кур'е 1–6, 2–6, 2–6
Перамога 7 13 верасня 1993 Бухарэст, Румынія Грунт Сцяг Расіі (1991 – 1993) Андрэй Чаркасаў 6–2, 7–6(7–5)
Перамога 8 18 кастрычніка 1993 Вена, Аўстрыя Дыван (пам) Сцяг Аўстрыі Томас Мустэр 4–6, 6–4, 6–4, 7–6(7–3)
Параза 11 25 кастрычніка 1993 Стакгольм, Швецыя Дыван (пам) Сцяг Германіі Міхаэль Шціх 6–4, 6–7(6–8), 6–7(3–7), 2–6
Перамога 9 1 лістапада 1993 Парыж (пам), Францыя Дыван (пам) Сцяг Украіны Андрэй Мядзведзеў 6–4, 6–2, 7–6(7–2)
Параза 12 14 лютага 1994 Штутгарт (пам), Германія Дыван (пам) Сцяг Швецыі Стэфан Эдберг 6–4, 4–6, 2–6, 2–6
Параза 13 20 чэрвеня 1994 Уімблдан, Лондан Трава Сцяг ЗША Піт Сампрас 6–7(2–7), 6–7(5–7), 0–6
Перамога 10 1 жніўня 1994 Кітцбухель, Аўстрыя Грунт Сцяг Францыі Фабрыс Сантаро 6–2, 4–6, 4–6, 6–3, 6–2
Параза 14 12 верасня 1994 Бухарэст, Румынія Грунт Сцяг Аргенціны Франка Дэйвін 2–6, 4–6
Перамога 11 10 кастрычніка 1994 Токіа (пам), Японія Дыван (пам) Сцяг ЗША Майкл Чан 6–4, 6–4
Параза 15 24 кастрычніка 1994 Стакгольм, Швецыя Дыван (пам) Сцяг Германіі Барыс Бэкер 6–4, 4–6, 3–6, 6–7(4–7)
Параза 16 8 мая 1995 Гамбург, Германія Грунт Сцяг Украіны Андрэй Мядведзеў 3–6, 2–6, 1–6
Перамога 12 5 снежня 1995 Кубак Вялікага Шлема, Мюнхен Дыван (пам) Сцяг ЗША Тод Марцін 7–6(7–4), 6–3, 6–4
Параза 17 8 студзеня 1996 Сідней, Аўстралія Хард Сцяг ЗША Тод Марцін 7–5, 3–6, 4–6
Перамога 13 29 студзеня 1996 Заграб, Харватыя Дыван (пам) Сцяг Францыі Сэдрык П'ялін 3–6, 6–3, 6–2
Перамога 14 12 лютага 1996 Дубай, ААЭ Хард Сцяг Іспаніі Алььберт Коста 6–4, 6–3
Параза 18 19 лютага 1996 Антверпен, Бельгія Дыван (пам) Сцяг Германіі Міхаэль Шціх 3–6, 2–6, 6–7(5–7)
Перамога 15 26 лютага 1996 Мілан, Італія Дыван (пам) Сцяг Швейцарыі Марк Расэ 6–3, 7–6(7–3)
Перамога 16 4 сакавіка 1996 Ротэрдам, Нідэрланды Дыван (пам) Сцяг Расіі Яўген Кафельнікаў 6–4, 3–6, 6–3
Параза 19 18 сакавіка 1996 Key Biscayne, ЗША Хард Сцяг ЗША Андрэ Агасі 0–3, ret.
Параза 20 12 жніўня 1996 Індыянапаліс, ЗША Хард Сцяг ЗША Піт Сампрас 6–7(3–7), 5–7
Перамога 17 4 лістапада 1996 Масква, Расія Дыван (пам) Сцяг Расіі Яўген Кафельнікаў 3–6, 6–1, 6–3
Параза 21 3 снежня 1996 Кубак Вялікага Шлема, Мюнхен Дыван (пам) Сцяг Германіі Барыс Бэкер 3–6, 4–6, 4–6
Перамога 18 27 студзеня 1997 Заграб, Харватыя Дыван (пам) Сцяг Вялікабрытаніі Грэг Руседскі 7–6(7–4), 4–6, 7–6(8–6)
Параза 22 10 лютага 1997 Дубай, ААЭ Хард Сцяг Аўстрыі Томас Мустэр 5–7, 6–7(3–7)
Перамога 19 24 лютага 1997 Мілан, Італія Дыван (пам) Сцяг Іспаніі Серхі Бругера 6–2, 6–2
Параза 23 9 чэрвеня 1997 Queen's Club, Вялікабрытанія Трава Сцяг Аўстраліі Марк Філіпусіс 5–7, 3–6
Перамога 20 6 кастрычніка 1997 Вена, Аўстрыя Дыван (пам) Сцяг Вялікабрытаніі Грэг Руседскі 3–6, 6–7(4–7), 7–6(7–4), 6–2, 6–3
Перамога 21 2 лютага 1998 Спліт, Харватыя Дыван (пам) Сцяг Вялікабрытаніі Грэг Руседскі 7–6(7–3), 7–6(7–5)
Параза 24 22 чэрвеня 1998 Уімблдан, Лондан Трава Сцяг ЗША Піт Сампрас 7–6(7–2), 6–7(9–11), 4–6, 6–3, 2–6
Параза 25 17 жніўня 1998 Нью-Хэвэн, ЗША Хард Сцяг Славакіі Караль Кучэра 4–6, 7–5, 2–6
Параза 26 5 кастрычніка 1998 Шанхай, China Дыван Сцяг ЗША Майкл Чан 6–4, 1–6, 2–6
Параза 27 9 лістапада 1998 Масква, Расія Дыван Сцяг Расіі Яўген Кафельнікаў 6–7(2–7), 6–7(5–7)
Перамога 22 25 чэрвеня 2001 Уімблдан, Лондан Трава Сцяг Аўстраліі Патрык Рафтэр 6–3, 3–6, 6–3, 2–6, 9–7
  1. Турнір прахадзіў у памяшканні.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Профіль на сайте ATP