Перайсці да зместу

Горацкі раённы выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горацкі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Горацкі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт
Вышэйшае ведамства Горацкі раённы Савет дэпутатаў[d]
Штаб-кватэра 213410, Магілёўская вобласць, г. Горкі, вул. Якубоўскага, 9
Старшыня Мікалай Уладзіміравіч Арлёнак

Горацкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Горацкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Горкі, у будынку па вул. Якубоўскага, 9.

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Упраўленне справамі;
  • Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
  • Упраўленне адукацыі;
  • Аддзел спорту і турызму;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Упраўленне землеўпарадкавання;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел культуры;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў.
  1. Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
  2. Владимир Пискижев стал новым председателем Горецкого райисполкома. | Горецкий райисполком(недаступная спасылка). gorki.gov.by. Праверана 23 ліпеня 2025.
  3. Что известно о новом председателе Горецкого райисполкома? (руск.)(недаступная спасылка). horki.info (15 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2024. Праверана 23 ліпеня 2025.
  4. Администратор. Анатолий Исаченко вручил удостоверение новому председателю Горецкого райисполкома Николаю Орлёнку (руск.)(недаступная спасылка). Горецкие Новости (1 ліпеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2025. Праверана 23 ліпеня 2025.
  • gorki.gov.by — афіцыйны сайт Горацкага раённага выканаўчага камітэта