Горацкі сельсавет (Горацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Горацкі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Горкі (не ўваходзілі ў склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
26 сакавіка 1987
Дата скасавання 21 жніўня 1925,
13 чэрвеня 2002
Насельніцтва
  • 1 784 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Го́рацкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — горад Горкі (не ўваходзілі ў склад).

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — горад Горкі. 21 жніўня 1925 года скасаваны, тэрыторыя ўключана ў новаўтвораны Казіміраўскі сельсавет, акрамя горада Горкі, дзе быў утвораны гарсавет.

26 сакавіка 1987 года ўтвораны зноў у складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці БССР з частак Будскага (2 населеныя пункты: Задарожжа і Сураўцова), Макараўскага (6 населеных пунктаў: Андрухі, Воўкаўшчына, Зайцава, Макараўка, Чашнікі і Шалаханаўка) і Паршынскага (5 населеных пунктаў: Азаравічы, Іванова, Нівішчы, Тосна і Тушкава) сельсаветаў[1]. 21 лістапада 1989 года ў склад Паршынскага сельсавета вернуты 3 населеныя пункты (Іванова, Нівішчы і Тосна), а ў склад сельсавета з Добраўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Гошч-Чарны, Мацюты, Стан і Чапялінка)[2]. 22 лютага 2001 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Будскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Буды, Вялікае Марозава, Кацялёва, Кварцяны, Малое Марозава, Мікуліна, Славікі і Турышчава), у склад Добраўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Азаравічы, Гошч-Чарны, Камаровічы, Мацюты, Стан, Старынка, Тушкава і Чапялінка). 13 чэрвеня 2002 года скасаваны, тэрыторыя размеркавана паміж Горскім (4 населеныя пункты: Вялікае Марозава, Малое Марозава, Мікуліна і Турышчава), Ленінскім (6 населеных пунктаў: Андрухі, Воўкаўшчына, Зайцава, Макараўка, Чашнікі і Шалаханаўка) і Паршынскім (6 населеных пунктаў: Буды, Задарожжа, Кацялёва, Кварцяны, Славікі і Сураўцова) сельсаветамі[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 июня 2002 г. № 18-3 Об изменении границ Горского, Ленинского, Паршинского, Ходоровского сельсоветов и упразднении Горецкого сельсовета Горецкого района

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.