Горнава (вадасховішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горнава

Вадасховішча Горнава
Каардынаты: 52°05′25″ пн. ш. 26°13′07″ у. д.HGЯO
Плошча 0,38 км²
Аб'ём 0,8 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,68 км
Сярэдняя глыбіня 2,7 м
Плошча вадазбору 48,04 км²
Год напаўнення 1987
Горнава (Брэсцкая вобласць)
Горнава
Горнава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Горнава (Горнава-2) — вадасховішча ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1987 г. па праекту Палессегіправадгаспа. Знаходзіцца ў 8 км ад горада Пінска, побач з вёскай Горнава (на паўночна-заходняй мяжы вёскі).

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вадасховішча было пабудавана ў мэтах звільгатнення навакольных зямель і рыбаразвядзення.

Вадасховішча з’яўляецца наліўным, з сезонным рэгуляваннем. Напаўняецца за кошт сцёка вады з польдараў «Горнава», «Горнава-2», «Плешчыцы».

У заходняй частцы вадасховішча пакінута выспа, да якой пабудаваны пешаходны мост. На выспе маюцца малыя формы архітэктуры (у закінутым стане на красавік 2018 г.).

Поўны аб’ём вадасховішча дасягае 1,04 млн м³. Плошча вадазбора — 48,04 км.

Збудаванні[правіць | правіць зыходнік]

Гідравузел складаецца з наступных збудаванняў:

  1. Дамба — земляная, даўжынёй 3680 м, насыпная, пашыранага профілю; заклад адхонаў: верхавога — 1:5, нізавога — 1:3.
  2. Водазброс — трубчасты, дыяметрам 1,4 м, з агалоўкам каўшовага тыпу, забяспечвае расход вады 10,1 м³/сек.
  3. Водавыпуск — трубчасты, тыповы, даўжыня трубы — 127 м, дыяметр — 0,3 м, разлічаны на пропуск вады з напорам 1,5 м³/сек.
  4. Тры насосныя станцыі

За эксплуатацыю вадасховішча адказвае УП «Пінскае ПМС».

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчых мэтах для звільгатнення зямель. З’яўляецца папулярным месцам адпачынку, летняй і зімовай лоўлі рыбы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]