Горная краіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гімалаі - самая высокая горная сістэма ў свеце. Выгляд з космасу

Горная краіна — вялікі ўчастак зямной паверхні, якія высока ўзняты над прылягаючымі раўнінамі і характарызуецца значнымі і рэзкімі ваганнямі вышынь.

Горная краіна распасціраецца ў даўжыню да некалькіх тысяч кіламетраў, і дасягае вышынь некалькіх тысяч метраў. Ад навакольных раўнін звычайна адмяжоўваецца лініяй падэшвы. Галоўныя формы рэльефу: горныя хрыбты, ланцугі, грабяні, даліны, вузлы, масівы і нагор'і. Унутраныя падзелы ўтвараюцца міжгорнымі ўпадзінамі і рачнымі далінамі. У межах горнай краіны выдзяляюць нізкагор'е, сярэднегор'е і высакагор'е, якія адрозніваюцца вышынёй і формамі рэльефу.

Горная краіна звычайна фарміруецца ў выніку адзінага этапу тэктанічнага развіцця, якое суправаджаецца перавагай узыходных рухаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]