Вышынная хвароба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горная хвароба)

Вышынная хвароба, горная хвароба — паталагічны стан арганізма, абумоўлены знаходжаннем у разраджаным паветры на вялікіх вышынях; у дачыненні выпадкаў знаходжання называецца горнай хваробай.

Развіваецца як вынік кіслароднага галадання (гіпаксія). Праяўляецца задышкай, сэрцабіццем, галавакружэннем, пачашчэннем пульсу, галаўным болем, мышачнай слабасцю, шумам у вушах, насавымі кравацёкамі, магчымыя парушэнні сардэчнай дзейнасці і страта прытомнасці.

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паступовы спуск з вышыні, кісларод, тэрапеўтычны прэпараты — абязбольвальныя, узбуджальныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]