Горскі сельсавет (Краснапольскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Краснапольскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Горы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
11 красавіка 1960
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 574
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Го́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Горы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Горскі (Гораўскі) сельсавет у складзе Краснапольскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Краснапольскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Касцягаўскага сельсавета[1].

11 красавіка 1960 года цэнтр Касцягаўскага сельсавета перанесены ў вёску Горы, Касцягаўскі сельсавет перайменаваны ў Горскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Горскага сельсавета было 36 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 783 чалавекі[4], з іх 91,3 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 574 чалавекі[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 179. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.