Гарушка (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горушка)
Jump to navigation Jump to search
Гарушка
Каардынаты: 55°38′07,65″ пн. ш. 27°20′44,67″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 142,8[1] м
Даўжыня 0,8 км
Шырыня 0,36 км
Плошча 0,18 км²
Аб'ём 0,50 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,13 км
Найбольшая глыбіня 6,9 м
Сярэдняя глыбіня 2,8 м
Гарушка (Беларусь)
Гарушка
Гарушка
Гарушка (Віцебская вобласць)
Гарушка
Гарушка

Гару́шка[2] — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Вята, за 18 км у напрамку на захад ад горада Мёры, на поўдзень ад хутара Гарушка (нежылы), прыкладна за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Ніўнікі. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Плошча паверхні Гарушкі складае 0,18 км². Даўжыня возера 0,8 км, найбольшая шырыня — 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 2,13 км. Найбольшая глыбіня возера 6,9 м, сярэдняя 2,8 м. Плошча вадазбору возера 2,75[2] км². Аб’ём вады 0,5 млн м³. Берагі возера пераважна нізкія. Зарастае слаба[3]. У паўночнай частцы ў возера ўпадаюць 2 ручаі[3]. На паўднёвым усходзе ручаём злучаецца з возера Абстэрна[3].

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 49. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  2. 2,0 2,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  3. 3,0 3,1 3,2 Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]