Готфрыд Лейбніц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Го́тфрыд Ві́льгельм Ля́йбніц
Gottfried Wilhelm Leibniz
Gottfried Wilhelm von Leibniz.jpg
Дата нараджэння

1 ліпеня 1646(1646-07-01)

Месца нараджэння

Лейпцыг, Саксонія, Германія,
Свяшчэнная Рымская імперыя

Дата смерці

14 лістапада 1716(1716-11-14) (70 гадоў)

Месца смерці

Гановер, Браўншвайг-Люнебург, Германія,
Свяшчэнная Рымская імперыя

Грамадзянства

Banner of the Holy Roman Emperor (after 1400).svg Свяшчэнная Рымская імперыя

Навуковая сфера

філасофія, логіка, матэматыка, фізіка, гісторыя, лінгвістыка

Альма-матар

Лейпцыгскі ўніверсітэт, Іенскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха Шылера, Альтдорфскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік

Якаб Тамасіус[d][1], Хрысціян Гюйгенс і Erhard Weigel[d][1]

Вядомыя вучні

Якаб Бернулі
Іаган Бернулі
Хрысціян фон Вольф

Узнагароды і прэміі

член Лонданскага Каралеўскага таварыства[d] і мемарыял Лейбніца[d]

Подпіс

Leibnitz signature.svg

Commons-logo.svg Го́тфрыд Ві́льгельм Ля́йбніц на Вікісховішчы

Го́тфрыд Ві́льгельм Ля́йбніц[2] або Ле́йбніц (ням.: Gottfried Wilhelm Leibniz; 21 чэрвеня (1 ліпеня) 1646 — 14 лістапада 1716) — нямецкі філосаф, логік, матэматык, фізік, юрыст, гісторык, дыпламат, вынаходнік і мовазнавец[3][4][5]. Заснавальнік і першы прэзідэнт Берлінскай Акадэміі навук[4][6][7], замежны член Французскай Акадэміі навук[8].

Вымаўленне прозвішча[правіць | правіць зыходнік]

Па-нямецку імя Лейбніца запісвалася як ням.: Gottfried Wilhelm Leibniz або ням.: Gottfried Wilhelm von Leibniz, і вымаўлялася (паводле МФА(ням.) ) [ˈɡɔtfʁiːt ˈvɪlhɛlm fɔn ˈlaɪbnɪts][9] або [ˈlaɪpnɪts][10]. Па-беларуску імя можна агучыць як бел.: Готфрыд Вільхельм фон Лейбніц.

У расійскай жа пісьмовай традыцыі замацавалася напісанне руск.: Ле́йбниц[3][4][11][5], адкуль і ўзнікла напісанне бел.: Лейбніц.

Галоўныя навуковыя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Лейбніц таксама з'яўляецца завяршальнікам філасофіі XVII стагоддзя і папярэднікам нямецкай класічнай філасофіі, стваральнікам філасофскай сістэмы, якая атрымала назву манадалогія[14]. Ён развіў вучэнне аб аналізе і сінтэзе[3][15], упершыню сфармуляваў закон дастатковай падставы (якому, аднак, надаваў не толькі лагічны (які адносіцца да мыслення), але і анталагічны (які адносіцца да быцця) сэнс: «… ніводная з'ява не можа стацца праўдзівай ці правадзейнай, ніводнае сцвярджэнне справядлівым, — без дастатковай падставы, чаму менавіта справа ідзе так, а не іначай…»)[14][16]; Лейбніц з'яўляецца таксама аўтарам сучаснай фармулёўкі закона тоеснасці[3][5][15]; ён увёў тэрмін «мадэль»[3], пісаў аб магчымасці машыннага мадэлявання функцый чалавечага мозгу[17]. Лейбніц выказаў ідэю аб ператварэнні адных відаў энергіі ў іншыя[3], сфармуляваў адзін з найважнейшых варыяцыйных прынцыпаў фізікі — «прынцып найменшага дзеяння» — і зрабіў шэраг адкрыццяў у розных раздзелах фізікі[3][5].

Ён першым звярнуўся да пытання аб паходжанні расійскай кіруючай дынастыі[18], стварыў тэорыю гістарычнага паходжання моў і даў іх генеалагічную класіфікацыю, з'явіўся адным са стваральнікаў нямецкага філасофскага і навуковага лексікону[3][5].

Лейбніц таксама ўвёў ідэю цэласнасці арганічных сістэм, прынцып незводнасці арганічнага да механічнага і выказаў думку пра эвалюцыю Зямлі[3].

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Лейбніц быў фактычна адзіным у сваім родзе: навука Новага часу не ведае мысліцеля больш усебаковага і самабытнага. Ён быў найперш філосафам, але і ў іншых навуках працаваў таксама творча. Свае разважанні ён праводзіў з самых розных пунктаў погляду — метафізічнага, навуковага, грамадскага, рэлігійнага. Характэрным для яго была злучэнне і ўзгадненне супрацьлеглых поглядаў. Іншай асаблівасцю было яго дужа вялікае ўяўленне, якое прыводзіла да незвычайных думак і нечаканых вынікаў.

Філасофія[правіць | правіць зыходнік]

Лагічныя правілы[правіць | правіць зыходнік]

Метафізіка[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Лейбніца, кожная з'ява індывідуальная, кожнае розніцца ад іншага, гэта значыць няма двух лісцяў, ані кропель вады, якія б былі цалкам падобнымі. І наогул, няма дзвюх рэчаў, якія б розніліся толькі месцам, якое яны займаюць у прасторы, у астатнім з'яўляючыся ідэнтычнымі. Гэта супярэчыла распаўсюджанаму погляду атамістаў.

Усякая з'ява, якая розніца паміж сабой, мае паміж сабой з'яву пасярэднюю паводле падабенства, бо ў прыродзе няма скачкоў, а толькі пераходы. З'явы працякаюць непарыўна. Напрыклад, паміж рознымі тыпамі рухаў пераходы таксама з'яўляюцца непарыўнымі часткамі, а пакой ёсць толькі чарговым пунктам у шэрагу рухаў. Гэта значыць, што несвядомасць ёсць толькі ніжэйшай праявай свядомасці, хлусня ёсць найменьшай праўдай, а зло найменьшым дабром.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Математическая генеалогия
  2. Матэматычная энцыклапедыя / Гал. рэд. В.Бернік — Мінск: Тэхналогія, 2001.
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 Лейбниц Готфрид Вильгельм — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  4. 4,0 4,1 4,2 Большой Энциклопедический словарь, 2000
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 В. Лейбниц // Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия, 2004
  6. И.М. Кондаков. Психологический словарь — 2000.
  7. Новая философская энциклопедия: В 4 тт. Под редакцией В. С. Стёпина, 2001
  8. 8,0 8,1 Математический энциклопедический словарь — М.: Советская энциклопедия, 1988.
  9. Max Mangold (ed.), ed (2005) (in German). Duden-Aussprachewörterbuch (Duden Pronunciation Dictionary) (7th ed.). Mannheim: Bibliographisches Institut GmbH. ISBN 978-3-411-04066-7. 
  10. Eva-Maria Krech et al. (ed.), ed (2010) (in German). Deutsches Aussprachewörterbuch (German Pronunciation Dictionary) (1st ed.). Berlin: Walter de Gruyter GmbH & Co. KG. ISBN 978-3-11-018203-3. 
  11. Энциклопедия Кольера, 2000
  12. Белл Э. Т. Творцы математики, 1979, с. 102.
  13. http://www.leibniz-translations.com/binary.htm Explanation of binary arithmetic.(англ.) 
  14. 14,0 14,1 Философский энциклопедический словарь. Гл. редакция: Л. Ф. Ильичёв, П. Н. Федосеев, С. М. Ковалёв, В. Г. Панов, 1983
  15. 15,0 15,1 Блинников Л. В. Великие философы: учебный словарь-справочник, изд. 2 — М., 1997. — 432 с.
  16. Избранные философские сочинения. — М., 1908. — С. 347.
  17. Энциклопедический словарь — 2009.
  18. Меркулов В.И. Откуда родом варяжские гости? (Генеалогическая реконструкция по немецким источникам). — М.: 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]