Готфрыд Хонегер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Готфрыд Хонегер
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1917(1917-06-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 2016(2016-01-17)[4][5] (98 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Warja Lavater[d]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, скульптар, ілюстратар, графік, калекцыянер
Месца працы
Жанр абстракцыянізм
Вучоба
Мастацкі кірунак канкрэтнае мастацтва[d]
Узнагароды
камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Готфрыд Хонегер (ням.: Gottfried Honegger; 12 чэрвеня 1917, Цюрых — 17 студзеня 2016) — швейцарскі мастак, графік і скульптар, адзін з вядомых прадстаўнікоў канкрэтнага мастацтва.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў сваю творчую дзейнасць у 1938 годзе мастаком па рэкламе. Прыехаўшы ў Нью-Ёрк у 1957 годзе, дзе ён потым правёў тры гады, вёў жыццё вольнага мастака. З 1960 года жыў і працаваў у Парыжы, Канах і ў Цюрыху. У апошнія гады жыў у Цюрыху; ён быў у шлюбе з мастачкай-ілюстратарам Варай Лаватэр.

З’яўляўся прыхільнікам такіх плыняў, як канкрэтнае мастацтва і канструктывізм. Пачынаючы з сярэдзіны 1960-х гадоў, ствараў скульптуры для месцаў грамадскага карыстання. Яго працы можна ўбачыць на вуліцах і плошчах Цюрыха (Volume 18, 1968, і Struktur 28, 1970) і Вадуца (Division, 1989, і Monoform 29, 1991), у парку скульптур Гейдэльберга (Gelben Pliage C115, 20 Monoform 26) і інш.

У 1987 годзе ён становіцца адным з заснавальнікаў Фонду канструктыўнага і канкрэтнага мастацтва Цюрыха (Stiftung für Konstruktive und Konkrete Kunst Zürich). Сумесна з Сібілам Альберс-Бар’ер ён у 1990 г. адкрывае ў французскім Муан-Сартуа на Рыўеры Дом канкрэтнага мастацтва (Espace de l’Art Concret), у 1997 г., там жа — дзіцячае мастацкае атэлье Мастацтва, у 2004 годзе там жа для фонду Альберс-Ханегер быў пабудаваны будынак-музей.

Персанальныя выстаўкі работ Г. Хонегера ў перыяд з 1984 па 2010 г. прайшлі ў шэрагу музеяў і галерэй Еўропы, у тым ліку ў Парыжы, Цюрыху, Базелі, Вадуцы і інш.

У 1987 годзе мастак быў узнагароджаны мастацкай прэміяй Цюрыха. Яму таксама быў прысуджаны французскі ордэн Мастацтваў і літаратуры, а ў 2000 годзе — ордэн Ганаровага легіёна. Блізкі сябар Г. Хонегера, швейцарскі пісьменнік Макс Фрыш прысвяціў яму сваю п’есу «Трыпціхон».

Зноскі

  1. Gottfried Honegger
  2. Gottfried HoneggerOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. а б Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Who's Who in FranceParis: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.