Готфрыд фон Гогенлоэ
Готфрыд фон Гогенлоэ | |
![]() | |
Дзейнасць: | афіцэр |
---|---|
Нараджэнне: | 1265[1] |
Смерць: | 19 кастрычніка 1310 |
Пахаванне: | |
Готфрыд фон Гогенлоэ (Хоэнлоэ) (ням.: Gottfried von Hohenlohe, каля 1265 года — 5 лістапада 1309 года, Бад-Мергентхайм) — чатырнаццаты вялікі магістр Тэўтонскага ордэна. Сын Крафта фон Гогенлоэ і Вілеборгі фон Вертхайм. Сярод яго продкаў быў вялікі магістр Генрых фон Гогенлоэ, які даводзіўся братам яго дзеду.
Гогенлоэ стаў членам ордэна ў 1279 годзе. У 1290 годзе быў прызначаны комтурам Франконіі. У 1294 годзе стаў ландмайстрам (магістрам) ордэна ў Германіі.[2] 3 мая 1297 года на капітуле ў Венецыі Гогенлоэ быў выбраны вялікім магістрам ордэна. Неўзабаве ён быў уцягнуты ў канфлікт паміж ордэнам і біскупам Рыгі. Страта ўладанняў ордэна ў Венецыі і Неапалі ў 1303 годзе, а таксама няўвага да просьбаў рыцараў з Лівоніі і Прусіі, прывялі да паслаблення яго пазіцый. 18 кастрычніка 1303 года па рашэнні капітула ў Мемелі ён быў вымушаны сысці ў адстаўку. Ён атрымаў у кіраванне балей у Франконіі. Адстаўка Гогенлоэ не была прызнана некаторымі членамі ордэна, якія лічылі яго вялікім магістрам аж да яго смерці ў 1309 годзе. Ён быў пахаваны ў Марбургу.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123677572 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Спіс ландмайстраў Тэўтонскага ордэна ў Германіі
Папярэднік: Конрад фон Фейхтванген |
вялікі магістр Тэўтонскага ордэна 1297–1303 |
Пераемнік: Зігфрыд фон Фейхтванген |
Папярэднік: Конрад фон Фейхтванген |
ландмайстар Тэўтонскага ордэна ў Германіі 1294–1297 |
Пераемнік: Іаган фон Несельродэ |