Гоцэ Дэлчаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгі Нікалаў Дэлчаў
балг.: Георги Николов Делчев, Гоце Делчев
макед.: Ѓорѓи Николов Делчев
Імя пры нараджэнні балг.: Георги Николов Делчев
Род дзейнасці рэвалюцыянер, настаўнік, палітык, вайсковец
Дата нараджэння 4 лютага 1872(1872-02-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 1903(1903-05-04) (31 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Нікола Дэлчаў[d]
Маці Султана Дэлчава[d]
Альма-матар
Партыя Унутраная македонска-одрынская рэвалюцыйная арганізацыя
Член у Унутраная македонска-одрынская рэвалюцыйная арганізацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Георгі Нікалаў Дэлчаў, таксама званы Гоцэ Дэлчаў (балг.: Георги Николов Делчев, Гоце Делчев, макед.: Ѓорѓи Николов Делчев; 4 лютага 1872, Кукуш, Асманская імперыя — 4 мая 1903, сяло Баніца, Асманская імперыя) — балгарскі рэвалюцыянер з Македоніі[1][2], кіраўнік УМОРА.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Кукушы ў 1872 годзе ў сям’і Міколы і Султаны Дэлчавых. Атрымаў адукацыю ў Салунскай балгарскай мужчынскай гімназіі. У 1891 годзе паступіў у Ваеннае вучылішча ў Сафіі, але з-за яго ўдзелу ў сацыялістычным гуртку быў выключаны і з 1894 года працаваў настаўнікам у горадзе Шціп разам з Дамянам Груевым, адным з заснавальнікаў таемнай арганізацыі БМОРК, пасля вядомай як Унутраная македонска-одрынская рэвалюцыйная арганізацыя.

Гоцэ Дэлчаў стаў фактычным кіраўніком арганізацыі і абвясціў мэтай вызваленне Македоніі і Эдырнэ шляхам узброенага паўстання. Як першапачатковая мэта, арганізацыя дамагалася аўтаноміі Македоніі і Эдырнэ ў рамках Асманскай імперыі.

Рэвалюцыйная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 1896 года Гоцэ Дэлчаў пакідае настаўніцтва і становіцца прафесійным рэвалюцыянерам. У 1896 годзе на Салунскім кангрэсе разам з Герчэ Пятровым распрацаваў праграму і статут арганізацыі.

У 1899 годзе па ініцыятыве Гоцэ Дэлчава ствараюцца партызанскія атрады УМОРА.

У сакавіку 1903 года група Гоцэ Дэлчава ўзарвала мост на рацэ Ангіста на чыгуначнай лініі Салонікі — Эдырнэ. У пачатку мая яна трапіла ў засаду ў раёне горада Серэ, і ў бітве Гоцэ Дэлчаў быў забіты.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Яго імем названы:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. В. И. Зуев, Гоце Делчев, Выдающийся деятель македонского освободительного движения, Институт Славяноведениян АН СССР. Краткие сообщения 12, Москва, 1954, 33-39
  2. Делчев Георгий (Гоце). — Советская Историческая Энциклопедия. Т. 5. Москва, 1964, 84