Гошча (Івацэвіцкі раён)
Вёска
Гошча
| ||||||||||||||||||||||||
Го́шча[1] (трансліт.: Hošča, руск.: Гоща) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на беразе Гошчанскага возера. Уваходзіць у склад Святавольскага сельсавета. Размешчана за 46,5 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Івацэвічы[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадана ў дарчым запісе 1520 года пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча Багародзіцкай царкве Лешчанскага манастыра. Пазней сяло ў Пінскім павеце ВКЛ. У 1559 годзе згадваецца ў рэвізіі пушчаў ВКЛ.
З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі[2].
У 1880 годзе — вёска ў Святавольскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, 24 жыхары. Вяскоўцы ўваходзілі ў Глінянскае сельскае таварыства, адносіліся да Глінянскага царкоўнага прыхода. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы было 16 двароў, 114 жыхароў. У 1909 годзе — 16 двароў, 125 жыхароў[2].

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з лютага 1919 года — польскімі. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Косаўскім павеце Палескага ваяводства. У 1924 годзе — вёска ў Святавольскай гміне: 20 будынкаў, 121 жыхар (усе — праваслаўныя беларусы). З 1939 года ў БССР. У 1940 годзе вёска Гошча ўваходзіла ў Коланскі сельсавет Целяханскага раёна Пінскай вобласці, налічвала 27 двароў, 167 жыхароў[2].

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 па 1944 гады акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1947 годзе налічвалася 35 гаспадарак. У 1951—1952 гадах — 33 двары, 137 жыхароў, вёска ўваходзіла ў склад калгаса імя Молатава. З 1954 года ў Брэсцкай вобласці. У 1958 годзе — 38 жылых будынкаў, 42 гаспадаркі, 170 жыхароў. З 1959 года ў Лагішынскім, з 1962 года ў Пінскім, з 6 студзеня 1965 года ў Івацэвіцкім раёне. З 1980 года ў Амяльнянскім сельсавеце[2].
Да 9 жніўня 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Амяльнянскага сельсавета[3], пасля чаго была перададзена ў склад Святавольскага сельсавета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — С. 487. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — С. 487. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
