Грабава (Жыткавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Грабава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
218 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Аўтамабільны код
3
Грабава на карце Беларусі ±
Грабава (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Грабава (Жыткавіцкі раён)
Грабава (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Грабава (Жыткавіцкі раён)

Гра́бава[1] (трансліт.: Hrabava, руск.: Грабово) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета.

На поўначы мяжуе з лесам.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 78 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 20 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 311 км ад Гомелю.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На рацэ Случ (прыток ракі Прыпяць).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планоўка складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, якую перасякае злёгку выгінастая вуліца, з захаду да цэнтра галоўнай далучаецца прасталінейная кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1839 годзе ў складзе маёнтка Ленін, валоданне князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1850 годзе паблізу працаваў лесапільны завод. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся млын і карчма. У 1914 годзе салдаты запасной часткі разграмілі вінную краму.

Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 35 жыхароў. 37 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — вёска Мілевічы). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 113 гаспадарак, 218 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 14 двароў.
  • 1897 год — 194 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 32 двары, 263 жыхара.
  • 1940 год — 120 двароў 502 жыхара.
  • 1959 год — 652 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 113 гаспадарак, 218 жыхароў.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Гра́баў, м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]