Грабаўскі сельсавет (Гомельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грабаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Грабаўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 1 557
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гра́баўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Грабаўка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Церахоўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пясочна-Будскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. З 18 студзеня 1965 года ў складзе Гомельскага раёна, апрача пасёлка Кавалёў, які быў перададзены Насовіцкаму сельсавету Добрушскага раёна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1557 чалавек[4], з іх 89,0 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 2,6 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 79. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.