Перайсці да зместу

Град

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Град у Ювяскюля, Фінляндыя.

Градатмасферныя ападкі, якія выпадаюць у цёплую пару года з магутных кучава-дажджавых воблакаў у выглядзе часцінак шчыльнага лёду, часам вельмі буйных.

Град часта выпадае пры навальніцы, звычайна разам з залевай. Градзіны маюць дыяметр ад некалькіх міліметраў да 10 см і больш. Ападкі ў выглядзе граду не заўсёды дасягаюць зямной паверхні, часам град можа цалкам растаць у паветры, і тады выпадае ліўневы дождж. Град у некаторых выпадках можа ўтвараць на зямной паверхні покрыва вышынёй да 20–30 см. У адрозненне ад ледзяных круп град мае значна большую шчыльнасць лёду — 0,7–0,9 г/см³.