Градзец-Кралавэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Градзец-Кралавэ
Hradec Králové
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Hradec Králové (Königgrätz) - Velké náměstí.jpg
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Унутраны падзел
21 кадастравы квартал
Прыматар
Здэнек Фінк
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Grecz Reginae, Кёнігрэц
Плошча
105,61 км²
Вышыня цэнтра
235 м
Насельніцтва
93 479 чалавек (2012)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
500 00
Аўтамабільны код
H (старыя HK, HR)
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт
www.hradeckralove.org
(чэшск., ням., фр., англ., польск.) 
Градзец-Кралавэ на карце Чэхіі
Градзец-Кралавэ (Чэхія)
Градзец-Кралавэ

Гра́дзец-Кра́лавэ (чэшск.: Hradec Králové, [ˈɦradɛts ˈkraːlovɛː]́), да выгнання нямецкіх жыхароў Кёнігрэц (ням.: Königgrätz) — горад у Чэхіі ля зліцця рэк Лабы (Эльбы) і Орліцы. Рака Лаба перасякае горад, аддзяляючы Стары горад ад раёнаў новай забудовы. Плошча горада 105 км². Насельніцтва 96 036 тыс. жыхароў (2009).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў X стагоддзі як гандлёвы горад Слаўнікавічаў, у 995 годзе пасля перамогі Пржэмысловічаў над сваімі праціўнікамі Градзец-Кралавэ стаў адной з княжацкіх рэзідэнцый.

У 1225 годзе кароль Пржэмысл Отакар I павялічыў яго статус да каралеўскага горада, заснаваўшы замак, месца яго частага знаходжання, як і яго спадчыннікаў. Затым на працягу некалькіх стагоддзяў горад быў рэзідэнцыяй каралеў-удоў (адсюль і назва).

У XIV стагоддзі перажывае росквіт: пабудаваны касцёл Святога Духа, кадыфікаваны гарадскія правы, прыняты статуты рамесных цэхаў, гараджане атрымалі каралеўскі прывілей варэння піва. Да канца XIV стагоддзя Градзец-Кралавэ быў другім па значэнні горадам Чэшскага каралеўства пасля Прагі.

Падчас гусіцкіх войнаў горад заняў бок табарытаў пад камандзіраваннем Яна Жыжкі, які тут жа і быў пахаваны пасля сваёй смерці ў 1424 годзе. Пасля ваеннага спусташэння Градзец-Кралавэ перажывае другі перыяд росквіту пры каралях Іржы з Подэбрадаў і Уладзіславе II Ягелоне. Аднак пасля пераходу ўлады да дынастыі Габсбургаў ён губляе сваё значэнне. Асабліва вялікую шкоду горад панёс падчас Трыццацігадовай вайны, пацярпеўшы як ад шведскай арміі, так і ад наступнай каталіцкай рэакцыі.

Гісторыя забудовы Градзец-Кралавэ досыць кароткая. У 1884 годзе былі знесены абарончыя бастыёны, якія на працягу некалькіх стагоддзяў заміналі росту горада. Вуліцы закладваліся кольцам, і неўзабаве Стары горад ператварыўся ў цудоўны парк.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Год 1869 1880 1890 1900 1910 1921 1930
Насельніцтва 18 884 24 230 25 236 29 310 35 675 39 151 50 137
Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2009
Насельніцтва 57 118 66 608 80 463 96 145 99 917 97 155 96 036

Прамысловасць і інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Буйны транспартны вузел і цэнтр машынабудавання (ČKD, ZVU/Závody vítězného února, AXIS, Strojírna Kukleny). Вытворчасць абсталявання для хімічнай, газавай, цукровай, броварнай, піваварнай прамысловасці, матораў, катлоў (у значнай ступені на экспарт). Вырабляюцца фотаматэрыялы (FOMA), музычныя інструменты (раялі і піяніна W.Hoffmann, Bohemia, Petrof), швейныя вырабы, мэбля (POLSTRIN); харчовая прамысловасць.

Універсітэт Градзец-Кралавэ, медыцынскі і фармакалагічны факультэты Карлава ўніверсітэта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гарады Кралавеградзецкага края