Каардынаты: секунды шыраты >= 60

Градзянка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Градзянка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Каардынаты: секунды шыраты >= 60
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
158 м
Насельніцтва
0 44 тыс, чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2235
Паштовы індэкс
213725
Аўтамабільны код
6
Градзянка на карце Беларусі ±
Градзянка (Беларусь)
Градзянка
Градзянка (Магілёўская вобласць)
Градзянка

Градзя́нка[1] (трансліт.: Hradzianka, руск.: Гродянка) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі за 47 км ад горада Асіповічы. Канцавая станцыя чыгуначнай галіны ад станцыі Верайцы. Адміністрацыйны цэнтр Градзянскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва, магчыма, паходзіць ад слова град або grod (замак, умацаванне). Старажылы вёскі называюць яе з націскам на першы склад. На карце 1866 года тут знаходзілася паселішча Градзянец. У 1930-я гады да Градзянца прымыкала селішча Рабінаўка. За чыгункай знаходзілася паселішча Ульянаўка[2].

Градзянка ўзнікла ў канцы XIX ст. дзякуючы лесараспрацоўкам. Спачатку складалася з аднаго двара і 7 жыхароў.

На пачатку XX ст. паселішча вядома як вёска Градзянка Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З пачатку XX ст. на Ігуменшчыне знаходзілся маёнтак княгіні Магдалены Радзівіл, ёй належалі лясныя ўгоддзі. Мужам Магдалены Мікалаем была заснавана лесапільня, а для гандлю лесам пабудавана чыгунка Верайцы — Градзянка працягласцю 34 кіламетры. У канцы 1911 года з'явілася станцыя Градзянка[3].

З 27 верасня 1935 года Градзянка — рабочы пасёлак, з 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, у 19441954 гадах — у Бабруйскай вобласці. У пасёлку працаваў леспрамгас, меліся сямігадовая школа, клуб, магазін, аптэка, склад збожжа.

У гады вайны Градзянка знаходілася пад акупацыяй. 15 жніўня 1941 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі было расстраляна 149 яўрэяў — жыхароў пасёлка. У наваколлі пасёлка дыслацыравалася 1-я Асіповіцкая партызанская брыгада пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза Мікалая Піліпавіча Каралёва[4]. У сакавіку 1942 года партызаны напалі на нямецкі гарнізон, які стаяў каля Градзянкі. У адказ карнікі спалілі пасёлак і знішчылі 350 мірных жыхароў. Фашысты таксама спалілі і суседнія вёскі Макаўе і Палядкі.

Асноўнымі прадпрыемствамі ў Градзянцы з'яўляліся лясніцтва, лесапункт, філіял Асіповіцкай фабрыкі канцтавараў. У першай палове 1990-х мясцовы лесаўчастак быў рэарганізаваны і згарнуў вытворчасць[5][6]. У лютым 2002 года рабочы пасёлак Градзянка пераўтвораны ў вёску[7]. Колькасць насельніцтва ў 2009 годзе складала больш за 440 чалавек.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1917 — 67 двароў і 359 жыхароў, 10 двароў і 35 жыхароў на чыгуначнай станцыі
  • 1926 — 70 двароў і 400 жыхароў
  • 1940 — 260 двароў і 800 жыхароў
  • 1969 — 1300 жыхароў
  • 1990 — 990 жыхароў
  • 1997 — 700 жыхароў[8]
  • 2002 — 600 жыхароў
  • 2009 — 440 жыхароў

Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя школа, клуб, амбулаторыя, пошта, аддзяленне банка. Чыгуначная станцыя Градзянка з'яўляецца дзеючай, штодня курсіруюць дзве пары груза-пасажырскіх цягнікоў Асіповічы — Градзянка.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Васіль Міхайлавіч Хацько (1967—1987) — малодшы сяржант, загінуў пры тушэнні самалёта з боепрыпасамі ў Афганістане, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зopкі і медалямі «За баявыя заслугі» і «Воіну-інтэрнацыяналісту». Яго імем названа адна з вуліц вёскі[9].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Нина Викторчик. Как правильно: Гродзянка или Гродянка?. Асіповіцкі край № 43.
  3. Осиповичи — Верейцы — Гродзянка (руск.) . Асіповіцкі край.
  4. Асіповіцкі край партызанскі. Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт.
  5. У канцы чыгункі. Звязда (20 кастрычніка 2009).
  6. Лес ёсць, цэгла ёсць, а гаспадара няма. Белорусская нива (14 студзеня 2012).
  7. Решение Могилёвского областного Совета депутатов от 13.02.2002 N 17-4 «Об изменении статуса рабочего посёлка Гродзянка Осиповичского района и упразднении Гродзянского поселкового Совета, об образовании Гродзянского сельсовета...» (руск.) . Беларускі прававы партал.
  8. 8,0 8,1 8,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997.
  9. Памяці вяскоўца. Асіповіцкі край.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]