Гардзіслава Святаслаўна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Градзіслава Святаслаўна)
Гардзіслава Святаслаўна
Нараджэнне не раней за 1110
Смерць не раней за 1173
Род Ізяславічы Полацкія
Бацька Святаслаў Усяславіч

Гардзіслава Святаслаўна, у манастве Еўдакія (пасля 1110 — канец XII ст.) — ігумення полацкая. Некаторыя аўтары называюць яе асветніцай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адзіная крыніца біяграфіі Гардзіславы -- "Жыціе" Еўфрасінні Полацкай, яе сястры.

Дачка князя Святаслава Усяславіча, малодшая сястра Прадславы (у інацтве Еўфрасінні). Да 1129 года Еўфрасіння заснавала паблізу Полацка Спасаўскі манастыр і папрасіла бацьку прыслаць да яе сястру Гардзіславу для навучання грамаце. Паводле «Жыція», ігумення «рупліва вучыла яе ратаванню душы, а тая рупліва ўспрымала, нібы ўрадлівая ніва, памякчыўшы сэрца сваё і кажучы так: „Гасподзь Бог хай наставіць мяне на ратунак душы тваімі святымі малітвамі, панна“». Потым Еўфрасіння таемна пастрыгла сястру пад імем Еўдакіі ў сваім манастыры. Матывы Еўфрасінні і Еўдакіі не вядомы, магчыма, старэйшая сястра арыентавалася на вядомыя ёй якасці малодшай. Праз пэўны час Еўдакіі даручаны гаспадарчыя справы, якія шмат гадоў былі яе асноўным абавязкам. Калі Еўфрасіння вырашыла здзейсніць паломніцтва ў Іерусалім, то даручыла «уладарыць і ладзіць сястры сваёй Еўдакіі абодва манастыры», то-бок жаночы і мужчынскі.

У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

На думку розных аўтараў, пасля сястры Еўдакія ўзяла на сябе вядзенне летапісу, а яе дарадчыкам быў тураўскі епіскап Кірыла, які пачаў перапіску яшчэ з Еўфрасінняй і працягваў яе з Еўдакіяй. Таксама на думку некаторых аўтараў Еўдакія пачала дамагацца кананізацыі Еўфрасінні. Аднак, усё гэта ні на чым не заснаваныя здагадкі літаратурнага характару.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Полное собрание русских летописей. Т. 35. М., 1980;
  • Ігнатоўскі І. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5-е выд. -- Мн., 1991;
  • Арлоў У. А. Еўфрасіння Полацкая. -- Мн., 1992;
  • Аповесць жыція і смерці святой Ефрасінні Полацкай // Спадчына. 1989. № 1.