Перайсці да зместу

Гражына (паэма)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гражына
польск.: Grażyna
Жанр апавядальная паэзія[d] і эпас
Аўтар Адам Міцкевіч
Мова арыгінала польская
Дата першай публікацыі 1823
Апублікаваны ў Q108843507?
Выдавецтва Юзаф Завадскі
Месца публікацыі Вільня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Гражы́на» (польск.: Grażyna. Powieść litewska) — класіцыстычная[1][2][3] эпічная паэма Адама Міцкевіча, упершыню выдадзеная ў другім томе Паэзій (польск.: Poezyj) у 1823 годзе; часцяком твор азначаецца таксама як вершаваны раман[3].

Фабула «Гражыны», з пункту гледжання тэматыкі і гістарычных рэалій, роднасная Конраду Валенроду, выдадзенаму на пяць гадоў пазней. Твор грунтуецца на матыве, узятым з «Іліяды» Гамера: Ахілес — прататып раззлаванага Літавора, а Патрокл — Гражыны. Тэма твора — мужны ўчынак «жанчыны абаяльнасцю, героем духам»[4], зроблены ў імя перавагі агульнага над індывідуальным[1], і трагічная гісторыя шлюбу Гражыны і Літавора. Гражына таксама закранае праблему «памяці пра мінуўшчыны і традыцыі»[1], якая набліжае раман да другой часткі «Дзядоў»[1].

Стварэнне «Гражыны» непасрэдна звязанае з ростам папулярнасці эпасаў у стылі Таркваты Тасы[5] ў першай палове XIX стагоддзя і з дбайным вывучэннем аўтарам звычаяў і традыцый язычніцкай Літвы (асабліва яго роднага Навагрудка)[1], што робіць твор своеасаблівай «археалагічнай паэмай»[1]. Больш за тое, форма твора стылізаваная на манер старапольскай мовы.

"Гражына" і зместам, і формай, якая нагадвае XVI стагоддзе, становіцца своеасаблівым працягам апавядання «Жывіля» (1819), напісанага раней Міцкевічам[1].

На беларускую мову паэму цалкам пераклалі Сяргей Дзяргай[6], Пятро Бітэль[7], Марыя Мартысевіч[8].

  1. а б в г д е ё Adam Mickiewicz. «Grażyna». W: Witkowska, Alina ; Przybylski, Ryszard: Romantyzm. Warszawa: Wydawnictwo PWN, 2003, s. 257. ISBN 83-01-13848-3
  2. Jastrun, Mieczysław: Mickiewicz. Kraków: Polski Instytut Wydawniczy, 1952, s. 98.
  3. а б [Od redakcji]. W: Powieści poetyckie. Warszawa: Czytelnik, 1973, s. 242.
  4. Adam Mickiewicz. «Grażyna». W: Witkowska, Alina ; Przybylski, Ryszard: Romantyzm. Warszawa: Wydawnictwo PWN, 2003, s. 258. ISBN 83-01-13848-3
  5. [Od redakcji]. W: Powieści poetyckie. Warszawa: Czytelnik, 1973, s. 241.
  6. Кафедра гісторыі беларускае літаратуры - Бібліятэка - XIX стагоддзе - Адам Міцкевіч - Гражына. khblit.narod.ru. Праверана 27 лістапада 2025.
  7. Адам Міцкевіч. Гражына . knihi.com. Праверана 27 лістапада 2025.
  8. 100 найлепшых кніг 2023 года: выбар Bellit.info – Белліт  (22 снежня 2023). Праверана 27 лістапада 2025.