Грайфсвальд
| Населены пункт | |||||
| Грайфсвальд | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Greifswald | |||||
|
|||||
| 54°05′ пн. ш. 13°23′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Зямля | Мекленбург-Пярэдняя Памеранія | ||||
| Унутраны падзел | 8 падраёнаў | ||||
| Обербургамістр | др. Артур Кёніг (ХДС) | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1199 | ||||
| Плошча | 50,50 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 5 м | ||||
| Водныя аб’екты | Ryck[d][1] і Dänische Wiek[d][1] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 54610 чалавек (2010) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 03834 | ||||
| Паштовыя індэксы | 17487, 17489, 17491, 17493 | ||||
| Аўтамабільны код | HGW | ||||
| Афіцыйны код | 13 0 01 000 | ||||
|
|
|||||
| greifswald.de (ням.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Гра́йфсвальд, або Грэ́йфсвальд (ням.: Greifswald [ˈɡʁaɪfsvalt], н.-ням.: Griepswohld) — універсітэцкі горад зямельнага падпарадкавання ў Германіі, у зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія. Размешчаны ў 30 км на паўднёвы ўсход ад Штральзунда на беразе Грайфсвальдскага заліва, у вусці ракі Рык.
Горад падраздзяляецца на 16 гарадскіх раёнаў. Насельніцтва складае 53 434 чалавека (на 31 снежня 2006 года). Займае плошчу 50,50 км². Афіцыйны код — 13 0 01 000.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XII стагоддзі непадалёк ад сучаснага горада, у землях руян, будуецца багатае абацтва Эльдэна. Яго маляўнічыя разваліны ўславіў грайфсвальдзец Каспар Давід Фрыдрых такімі палотнамі, як «Абацтва ў дубовым лесе». Сам горад упершыню згаданы пад 1209 годам як кірмашовае мястэчка. У 1250 годзе ён атрымаў правы горада і яшчэ праз 30 гадоў уступіў у склад Ганзы. У часы Сярэднявечча ператварыўся ў буйны порт Паўднёвай Балтыкі. З 1648 года па 1815 год, як і ўся Шведская Памеранія, кіраваўся са Стакгольма. Рашэннем Венскага кангрэса (1815) перададзены прускай кароне.
Другая Сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]З Грайфсвальдам звязаны незвычайны эпізод Другой Сусветнай вайны — 30 красавіка 1945 года горад быў здадзены Чырвонай арміі без бою. Кашталян горада, кавалер Рыцарскага крыжа оберст Рудольф Петэрсхаген, які змяніў свае палітычныя погляды яшчэ пасля ўдзелу ў Сталінградскай бітве, палічыў, што чым весці чарговы бой, калі даўно ўжо вядомы зыход вайны, лепш захаваць горад і жыцці людзей, якія жылі ў ім. Дэлегацыя парламенцёраў з Грайфсвальда, арганізаваная оберстам Петэрсхагенам, у ноч на 30 красавіка ўсталявала кантакт з камандаваннем савецкай Лужскай ордэна Суворава II ступені стралковай дывізіі пад камандваннем генерала С. М. Баршчавога. Пасля ўзгаднення ўмоў капітуляцыі гарнізона савецкія войскі суправадзілі парламенцёраў назад у Грайфсвальд, знішчыўшы групу нацыстаў, якія спрабавалі сарваць гэтыя перамовы. Днём 30 красавіка ў ратушы горада адбылася цырымонія капітуляцыі грайфсвальдскага гарнізона; оберст Петэрсхаген выступіў з прамовай, у якой асабліва падкрэсліў, што яго матывацыя перадачы горада выклікана не тым, што ён з'яўляецца праціўнікам нацысцкага рэжыму, а імкненнем захаваць горад і яго насельніцтва ад жахаў вайны. У гэты дзень у школах і ўніверсітэце працягваліся заняткі, у горадзе панаваў парадак; з боку чырвонаармейцаў марадзёрства і гвалту не было. Пасля былы кашталян быў ганараваны звання ганаровага грамадзяніна Грайфсвальда, да канца жыцця ён займаў невялікую пасаду ў адміністрацыі горада.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Грайфсвальдскі ўніверсітэт, заснаваны 17 кастрычніка 1456 г., дазваляе лічыць горад універсітэцкім. З 55 тыс. жыхароў кожны дзясяты працуе ва ўніверсітэце, а кожны чацвёрты — вучыцца ў ім. Да заснавання ўніверсітэта прыклаў вялікія высілкі бургамістр Грайфсвальда (і першы рэктар) Генрых Рубенаў. З 1763 г. пры ўніверсітэце дзейнічае батанічны сад.
- Унікальныя помнікі цаглянай готыкі — ратуша сярэдзіны XIV стагоддзя і некалькі цэркваў таго часу (сабор Св. Мікалая, цэрквы Св. Якава і Марыі).
- Парусная брыганціна «Грайф».
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У Грайфсвальдзе размешчаны крайні пункт газаправода Паўночны паток.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б OpenStreetMap — 2004.
- ↑ а б в г д е https://www.greifswald.de/de/verwaltung-politik/rathaus/staedtepartnerschaften-und-internationale-kontakte/Staedtepartnerschaften/
- ↑ http://www.lund.se/Gymnasieskolor/Polhem/Diverse/Nyhetsarkiv/Elevutbyte-med-Greifswald-2013/
- ↑ https://www.greifswald.de/de/verwaltung-politik/rathaus/staedtepartnerschaften-und-internationale-kontakte/Kotka/
- ↑ http://www.kotka.fi/tietoa_kotkasta/kansainvalinen_toiminta