Грайфсвальдскі ўніверсітэт
| Грайфсвальдскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| ням.: Universität Greifswald | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Universität Greifswald |
| Міжнародная назва | англ.: University of Greifswald |
| Заснаваны | 1456 |
| Студэнты | 10 366[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Грайфсвальд |
| Сайт | uni-greifswald.de |
Грайфсвальдскі ўніверсітэт (ням.: Universität Greifswald) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Грайфсвальд.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1456 годзе, ён з’яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы, у якім вучыліся ці працавалі пакаленні выдатных выпускнікоў і навукоўцаў. Будучы чацвёртым па старшынству ўніверсітэтам Германіі, ён пэўны час быў таксама найстарэйшым універсітэтам Швецыі (у 1648—1815 гады) і Прусіі (у 1815—1945 гады).
Прыкладна дзве траціны студэнтаў вучэльні з’яўляюцца замежнікамі і паходзяць з 90 краін па ўсім свеце.
З-за атмасферы маленькага горада, ярка выяўленай архітэктурнай прысутнасці ў ім вучэльні і вялікай колькасці студэнтаў на вуліцах Грайфсвальд жартам апісваюць як універсітэт з горадам, пабудаваным вакол яго.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Мастацтва і гуманітарных навук
- Права і эканомікі
- Медыцыны
- Матэматыкі і прыродазнаўчых навук
- Тэалогіі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грайфсвальдскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы