Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім (1696—1702)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ружанскі палац, галоўная рэзідэнцыя старэйшай галіны Сапегаў, быў зруйнаваны падчас грамадзянскай вайны 1700 года

Грамадзянская вайна ў ВКЛ у 1696—1702 гадах — выступ літоўскіх магнацкіх родаў Вішнявецкіх, Радзівілаў, Пацаў і Агінскіх пры падтрымцы сярэдняе шляхты супраць дамінуючага ў Вялікім Княстве Літоўскім становішча роду Сапегаў.

Пад канец XVII стагоддзя Сапегі акумулявалі ў сваіх руках найістотнейшыя літоўскія кіроўныя пасады: вялікім гетманам быў Казімір Ян Сапега, вялікім маршалкамАляксандр Павел Сапега, вялікім падскарбіемБенедыкт Павел Сапега. Трымаючы фактычную ўладу на Літве, Сапегі адвольна карысталіся гэтым супраць сваіх канкурэнтаў, распараджаючыся на сваю волю на сойміках і трыбуналах, пераследуючы і знішчаючы непажаданых ім асоб.

Зняможаныя фанаберыстасцю і прыгнётам Сапегаў, шляхта склала канфедэрацыю пад кіраўніцтвам кашталяна віцебскага Коцела, які нават абвясціў паспалітае рушанне супраць Сапегаў. Абодва бакі бязлітасна вынішчалі ўладанні сваіх супернікаў. 18 лістапада 1700 года ў вырашальнай бітве пад Алькенікамі(польск.) бел. Сапегі атрымалі поўнае паражэнне і былі прысуджаныя да вечнага выгнання з дзяржавы.

Пасля паразы Сапегаў міжусобіцы іншых магнатаў за іхнія пасады і ўладанні працягнуліся. Гэта прывяло да аслаблення ВКЛ у Паўночнай вайне 1700—1721 гадоў, удзел у якой на баку Швецыі прымалі і Сапегі.